КЛАСІФІКАЦЫЯ МОЎ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
КЛАСІФІКАЦЫЯ МОЎ — размежаванне моў свету пры іх параўнальным вывучэнні па пэўных таксанамічных рубрыках у адпаведнасці з прынцыпамі, якія вынікаюць з агульнай мэты даследавання і на падставе пэўных адзнак.
Пытанні класіфікацыі моў акгыўна распрацоўваюцца з пач. XIX ст. Існуюць 4 асноўныя віды класіфікацыі моў: генеалагічная, арэальная, тыпалагічная і сацыялінгвістычная.[1]
Генеалагічная класіфікацыя
Генеалагічная класіфікацыя не залежыць ад лакалізацыі моў. Праводзіцца на аснове вывучэння роднасці моў параўнальна-гістарычным мовазнаўствам.
Мае абсалютаы характар (кожная мова адносіцца да адной пэўнай генеалагічнай групы і не можа змяніць гэтай прыналежнасці). Генеалагічнае падабенства з цягам часу сціраецца.
Арэальная класіфікацыя
Для арэальнай класіфікацыі істотны тэрытарыяльны паказчык. Яна ўлічвае прыкметы, звязаныя з моўнымі кантактамі і ўзаемаадносінамі паміж мовамі ці дыялектамі.
Характарызуецца большай або меншай устойлівасцю ў залежнасці ад абраных параметраў класіфікацыі. Арэальнае падабенства ў выпадку канвергентнага развіцця моў можа з цягам часу ўзмацняцца.
Тыпалагічная класіфікацыя
Заснавана на паняцці падабенства (фармальнага ці семантычнага) моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў заўсёды адносная і гістарычна зменлівая з прычыны зменлівасці структуры мовы і яе тэарэтычнага асэнсавання.
Сацыялінгвістычная (функцыянальная) класіфікацыя
Грунтуецца на вызначэнні аб'ёму і структуры камунікацыі на той ці іншай мове. Сацыялінгвістычныя характарыстыкі моў з цягам часу мяняюцца.
Зноскі
1. БелЭн у 18 т. Т. 8.
Літаратура
• Рудэнка А. Класіфікацыя моў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
• Теоретические основы классификации языков мира. [Ч. 1—2]. М, 1980-82.
Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%96%D1%84%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D1%9E