ЗЫЧНЫЯ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ЗЫЧНЫЯ ГУКІ: гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода.[1] Якасці зычных гукаў залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце.
У беларускім мовазнаўстве зычныя класіфікуюцца ў асноўным паводле характару перашкоды, паводле актыўнага і пасіўнага органу артыкуляцыі (месца перашкоды).
Таксама выдзяляюць палаталізаванасць або г.зв. «мяккасць» зычнага гуку; яе адсутнасць могуць называць «цвёрдасцю». У акустычных адносінах зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму.
У залежнасці ад перавагі голасу ці шуму зычныя ў беларускім мовазнаўстве падзяляюцца, адпаведна, на санорныя і шумныя (у сваю чаргу падзяляюцца на глухія і звонкія).
Крыніца гуку пры ўтварэнні зычных лакалізуецца ў раёне перашкоды гукавай хвалі і мае шумавы або імпульсна-шумавы характар. У моўнай плыні зычныя ўтвараюць фанетычную сістэму — кансанантызм.
Артыкуляцыя
Для артыкуляторнага апісання зычных выкарыстоўваюць наступныя крытэрыі:
• Дзяленне на звонкія і глухія;
• Па спосабу ўтварэння; (гл. ніжэй)
• Па месцу ўтварэння. (гл. ніжэй) Напрыклад, англійскае /d/, паводле гэтых крытэраў, з'яўляецца звонкім альвеалярным выбухным зычным.
Утварэнне зычных
• Выбухныя — мяккае паднябенне паднятае і паветра праходзіць у ротавую поласць; размыканне змычкі адбываецца рэзка і нагадвае выбух. Напрыклад: p / b, t / d.
• Насавыя
• Дрыготкія
• Фрыкатыўныя — артыкулятары падыходзяць блізка адзін да аднаго, але не змыкаюцца цалкам, у выніку чаго ў ротавай поласці адбываюцца турбулентныя ваганні паветра, якія ствараюць прыкметны шум. Напрыклад: «f», «v».
• Афрыкаты — спалучаюць выбухны зычны з фрыкатыўным, звычайна таго жа месца утварэння. Напрыклад: «ц» — («т» + «с»).
• Апраксіманты — санарныя зычныя, падобныя па спосабу ўтварэння фрыкатыўным зычным, але без (або амаль без) стварэння шуму.
• Бакавыя
• Эд'ектыўныя — хуткі рух гартані ўверх пры зачыненай галасавой шчыліне, а затым расслабленне ротавай змычкі.
• Імплазіўныя — гартань рухаецца ўверх і ўніз; узнікае паветраны паток.
• Пстрычкі
Месца утварэння зычных
Месца утварэння зычных — прыкмета, якая паказвае ў якім месцы ротавай поласці паветраны струмень сустракае перашкоду.
Зноскі
1. Падлужны. Зучныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.5. Зуйкі — Кішы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 616 с.: іл., карты. С.6.
Крыніцы
• Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
• Согласные // Russian Wikipedia — ru.wikipedia.org
Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%8F