КАНТАМІНАЦЫЯ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
КАНТАМІНАЦЫЯ (ад лац.: contaminatio узаемны дотык, змяшанне): аб'яднанне ў маўленчай плыні структурных элементаў дзвюх моўных адзінак на базе іх структурнага падабенства або тоеснасці функцыянальнай ці семантычнай блізкасці.[1]
У выніку адбываецца своеасаблівы абмен кампанентамі такіх адзінак. Гл. таксама: моўная інтэрферэнцыя.
Звычайна кантамінацыя назіраецца ў сферы гутарковага маўлення і з'яўляецца адступленнем ад літаратурнай нормы.
Аднак, у гісторыі нейкай канкрэтнай мовы, асабліва ў перыяд станаўлення літаратурнага маўлення, кантамінацыя можа служыць крыніцай новых моўных адзінак.
Галоўным чынам, кантамінацыя назіраецца ў сферы фразеалогіі, а таксама ў сінтаксісе, дзе звычайна бывае звязанай з г.зв. зрухам канструкцыі, характэрным для гутарковага маўлення.
Назіраецца і ў сферы лексічнай валентнасці, калі зўмешваюцца значэнні семантычна блізкіх словаў і межыіх спалучальнасці.
Выпадкі, калі вынікі кантамінацыі набываюць нарматыўны характар, параўнальна рэдкія ў развітых літаратурных мовах.
Ужываецца кантамінацыя і дзеля ўтварэння нарматыўных кампазітаў.
Зноскі
1. ЛЭС-98.
Літ.:
• Ю. А. Бельчиков. Контаминация // Большой энциклопедический словарь. Языкознание / Гл. ред. В. Н. Ярцева. — 2-е изд. [репринтное]. — М.: Большая российская энциклопедия, 1998. — 685 с.: ил. ISBN 5-85270-307-9 (БРЭ) С.238.
Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F