ДЫЯЛЕКТНАЯ МОВА
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ДЫЯЛЕКТНАЯ МОВА, неўнармаваная, тэрытарыяльна абмежаваная, беспісьмовая форма натуральнай мовы, якая выкарыстоўваецца галоўным чынам у бытавых зносінах пэўных груп людзей.
Дыялектная мова існуе як сістэма мясцовых гаворак, якія паводле агульнасці рыс аб'ядноўваюцца ў больш вялікія адзінствы — дыялекты.
Тэрытарыяльныя дыялекты — гістарычная катэгорыя, іх развіццё абумоўлена развіццём грамадства.
Беларуская мова
Сучасная беларуская мова выдзяляе два дыялекты, паўночна-усходні і паўднёва-заходні, з пераходнай групай сярэднебеларускіх гаворак.
Дадаткова існуе тэрытарыяльна адасобленая група брэсцка-пінскіх або заходнепалескіх гаворак.
Гістарычна, найбольш актыўнае складванне гаворак у дыялекты беларускай мовы адбывалася ў эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў, сучасныя дыялекты фактычна адлюстроўваюць падзел мовы феадальнай пары.
У наш час дыялекты — астаткавая, рэліктавая з'ява, новыя дыялекты не ўтвараюцца.
Адначасна, дыялектныя межы разбураюцца, дыялекты страчваюць мясцовыя асаблівасці, іх роля ў працэсе зносін паніжаецца.
Крыніцы
• Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0