Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ШАНІДАР

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

ШАНІДАР - пячора ў Іракскім Курдыстане, у якой былі выяўлены рэшткі неандэртальцаў. Прыкладны ўзрост знаходак 50-70 тыс. гадоў. У калектыўным пахаванні сталага мужчыны, дзвюх жанчын і дзіцяці захаваліся сляды подсцілкі ці покрыва з кветак і ігліцы, якія характэрны для гэтай мясцовасці ў траўні - пачатку чэрвеня. Гэта адкрыццё Ральфа Салецкі (Калумбійскі ўніверсітэт) паўплывала на працэс "ачалавечвання" неандэртальца. У іншай Шанідарскай магіле быў пахаваны мужчына 45 гадоў (рэкордны па тых часах узрост) якому ў маладосці ампутавалі правую руку і пазней атрымаў сур'ёзную траўму галавы. Абодзве гэтыя хваробы былі паспяхова вылечаны, што кажа пра высокі ўзровень развіцця ведаў. Адметнай асаблівасцю шанідарскіх чэрапаў было тое, што надброўны валік не зрастаўся ў адну лінію, а ўтвараў нешта накшталт броў[1]. У верхнім палеаліце тутака ж з'явілася стаянка людзей сучаснага тыпу зарзійскай культуры, а ў эпоху пратанеаліту (к. 9 тыс. да н. э.) - шанідар-карым-шахірскай культуры, найстаражытнай земляробчай культуры.

Нататкі 1. Неандертальский человек в Азии и Африке

Крыніца: «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A8%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B4%D0%B0%D1%80&oldid=37971219»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz