Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ВАЎЧЫНАЯ ГРЫВА

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Каардынаты: 54°40′00″ п. ш. 80°17′00″ у. д. (G) (O)

ВАЎЧЫНАЯ ГРЫВА - узвышша ў Каргацкім раёне Новасібірскай вобласці працягласцю каля 8 км, справа ад аўтадарогі Кочкі - Каргат (прыкладна 37-ы кіламетр дарогі). Шырыня Ваўчынай Грывы - 1 кіламетр, вышыня дасягае 11 метраў.[1]

З 2007 года - палеанталагічны помнік прыроды абласнога значэння. У наш час тут размешчана сяло Мамантавае, а 14-11 тысяч гадоў назад Ваўчыная Грыва з'яўлялася месцам рассялення апошніх мамантаў, якія жылі на тэрыторыі Сібіры.

Лічыцца, што ў тыя часы Ваўчыная Грыва ўяўляла сабою доўгі і вузкі паўвостраў сярод балот і азёр, які сканчаўся крутым абрывам. Даследаванні Ваўчынай Грывы пачаты ў 1957 годзе, калі пры раскопках былі знойдзены косткі маманта, бізона і коней.[1]

Існуе некалькі версій, якія тлумачаць скупнасць рэштак мамантаў на Ваўчынай Грыве. Па версіі акадэміка Акладнікава, старажытныя паляўнічыя заганялі на Грыву мамантаў, частка з якіх зрывалася з абрыву. Мяса загінулых жывёл выкарыстоўвалася ў ежу, а косці - як будаўнічы матэрыял і нарыхтоўкі для зброі.

Альтэрнатыўныя гіпотэзы сцвярджаюць, што маманты гінулі на Ваўчынай Грыве ў сілу натуральных чыннікаў, а людзі толькі выкарыстоўвалі загінулых жывёл, і толькі часам палявалі на маладых ці саслабленых мамантаў.

У якасці такіх чыннікаў паказваюцца стыхійныя бедствы: пры затапленні вадой атачальнай мясцовасці маманты збіраліся на Грыве і гінулі ад знясілення.

 Па іншай версіі, трупы мамантаў выносіла на Грыву вадой прылеглага вадаёма.[1]

Нататкі 1. 1 2 3 Зенин В.Н. Поздний палеолит Западно-Сибирской равнины. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук — Новосибирск: Институт археологии и этнографии СО РАН, 2003. Спасылкі • Геоархеологическое местонахождение Волчья Грива (Зенин В. Н. «Поздний палеолит Западно-Сибирской равнины») • «7 чудес НСО». Волчья Грива знаменита костями мамонтов • «Волчья Грива» на «Живых дорогах Сибири»

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%87%D1%8C%D1%8F_%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B2%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz