ЗНАХОДКІ НА ПАЛЕАЛІТЫЧНАЙ СТАЯНЦЫ ШАНЬДЗІНДУНСКАГА ЧАЛАВЕКА
50 тыс. гадоў таму назад падчас палеаліту, людзі навучыліся вырабляць і выкарыстоўваць іголку, такія іголкі былі выраблены з тонкіх костак.
У Еўропе на адной з палеалітычных стаянак археолагі выявілі іголку з косткі, узровень вырабу якой быў досыць прымітыўным. Аднак, знойдзеная на палеалітычнай стаянцы шаньдзіндунскага чалавека іголка, была сустрэта са здзіўленнем у навуковых кругах у сілу тэхналогіі яе вырабу.
Гэта іголка з косткі даўжынёй у 82 міліметра, дыяметрам -3 міліметра, танчэй, чым запалка, цела іголкі ледзь звілістае, паверхня вельмі гладкая, пры гэтым яна вельмі вострая, а яе вушка выраблена пры дапамозе вострай прылады.
Нажаль, гэта касцяная іголка з цягам часу стала вельмі далікатнай, яна проста рассыпалася ў руках, калі яе выявілі. Раз шаньдзіндунскія людзі навучыліся ўжываць іголку, то яны абавязкова выкарыстоўвалі і нітку.
Па словах навукоўцаў, ніткі, якія выкарыстоўвалі шаньдзіндунскія людзі, не былі зроблены на аснове раслінных валокнаў. Меркавана, ніткі былі выраблены з поўсці аленя.
Гэта нітка з поўсці аленя даўжынёй больш паўметра, тонкая і белая і трывалая, як прадзіва з шоўка-сырца. Калі былі іголкі і прадзіва, значыць, старажытныя людзі умелі шыць адзежу.
У сувязі з гэтым, мы можам выказаць здагадку, шаньдзіндунскія людзі насілі адзежу. Больш 18 тыс. гадоў таму назад шаньдзіндунскія людзі умелі рабіць і ўпрыгожванні.
На месцы стаянкі археолагі выявілі каралі, якія былі зроблены з каменя, зубоў дзікіх звяроў, костак рыб і ракавін. Гэтыя адшліфаваныя ўпрыгожванні, нанізаны ў адзіную нітку ў форме караляў.
Падчас вырабу ўпрыгожванняў гэтыя вяроўкі і адтуліны ў пацерках былі афарбаваны. Фарбавальнікам служыла лісце расліны крываўніка.
Крыніца: http://russian.cri.cn/chinaabc/chapter14/chapter140510.htm