Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ДЗЮКТАЙСКАЯ КУЛЬТУРА

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

ДЗЮКТАЙСКАЯ КУЛЬТУРА - верхнепалеалітычная культура Сібіры, узрост якой налічвае не меней 35-10,5 тыс. гадоў. Выяўлена Ю. А. Мачанавым у 60-х гг. XX стагоддзя і названа па імі рэчкі Дзюктай - прытоку ракі Алдан[1].

Вылучаюць два этапы: ранні (35-25 тыс. гадоў назад - стаянкі Эжанцы, Усць-Міль, Іхіне-I, II) і позні (23-10,5 тыс. гадоў назад - стаянкі Дзюктайская пячора, Тумулур і інш. на Алдане; Дзірынг-Юрэх, пячора Хайыргас і інш. на Лене; Новы Лецень - I,II, Малая Джыкімдэ на Алекме і ў басейне Вілюя, Індыгіркі)[2].

Носьбіты культуры жылі ў пячорах. Займаліся паляваннем на маманта з дапамогай дзід з каменнымі наканечнікамі. Для выраба скуры яны карысталіся каменнымі скрабкамі. Адзежу сшывалі касцянымі праколкамі і іголкамі.

Шматлікія даследнікі бачаць у дзюктайцах палеаіндзейцаў. У Сібіры на змену Дзюктайскай прыйшла Сумнагінская мезалітычная культура, прычым змена культур была злучана не з міграцыямі, а са зменай клімату[3].

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%8E%D0%BA%D1%82%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0 Каментар: Г.А. звярніце увагу на назоў ракі Вілюй ў Сібіры і параўнайце назовы рэк Вілейка, Вілія назовы паселішчаў Вільня, Вілейка ў Беларусі, Вілендорф ў Аўстрыі, назоў ракі Вілеш ў Азербайджане.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz