Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГАРА ХАР-КАРКОМ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Каардынаты: 30°17′19″ п ш. 34°44′34″ у. д. (G) (O) (Я)

ХАР-КАРКОМ, "Mountain of Saffron", па-арабску Джабаль-Ідэйд - гара на паўднёвым захадзе пустэльні Негеў у Ізраілі, на паўдарогі з Петры да Кадэш-Барнеа. Зыходзячы са здагадкі, што сыны Ізраілевы, перасякаючы Сінайскі паўвостраў у кірунку Петры, рухаліся больш ці меней прасталінейна, шэраг даследнікаў высунулі гіпотэзу пра тое, што Джабаль-Ідэйд, магчыма, з'яўляецца біблейскай гарой Сінай.

 Адзін з паслядоўнікаў гэтай тэорыі, Эммануэль Анаці, правёў на гары раскопкі і выявіў тут буйны культавы помнік, які выкарыстоўваўся з часоў верхняга палеаліту і да бронзавага веку, са шматлікімі алтарамі, кромлехамі, менгірамі і больш за 40000 наскальнымі малюнкамі.

 Хоць, абапіраючыся на свае знаходкі, Анаці адстойвае пункт гледжання, што Хар-Карком быў згаданы у Бібліі гарой Сінай[1][2], гэта супярэчыць храналогіі помніка: пік рэлігійнай актыўнасці на Хар-Каркоме даводзіўся на 2350-2000 гг. да н. э., а канчаткова культавае месца было закінута паміж 1950-1000 гг. да н. э., тады як біблейскі Зыход звычайна датуецца паміж 1600-1200 гг. да н. э.

У пазбяганне гэтай супярэчнасці Анаці прапанаваў пастаражытніць датоўку біблейскіх падзей, але яго пункт гледжання падтрымалі толькі нешматлікія.

Нататкі 1. Emmanuel Anati, The riddle of Mount Sinai : archaeological discoveries at Har Karkom (2001) 2. Mount Sinai has been found: Archaeological discoveries at Har Karkom

Літаратура • Emmanuel Anati. "Introducing the World Archives of Rock Art (WARA): 50.000 years of visual arts". New discoveries, new interpretations, new research methods, XXI Valcamonica Symposium , Capo di Ponte, Edizioni del Centro, 2004: 51–69.

Спасылкі • Har Karkom website • Har Karkom on Tripod • Har Karkom seen as eagle’s view

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B0%D1%80-%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%BE%D0%BC

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz