Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

HOMO CEPRANENSIS

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

HOMO CEPRANENSIS[1] - прапанаванае імя дзеля віду трыбы гамініні, адкрытага ў 1994 годзе толькі па чэрапным вечку.

Закамянеласць была выяўлена археолагам Італа Біддытту і атрымала назву "чалавек з Чэпрано" па размешчаным побач гораду італьянскай правінцыі Фрарызоне, 89 км да паўднёвага ўсходу ад Рыма[2].

Узрост закамянеласці знаходзіцца ў межах ад 350 да 500 тыс. гадоў[3]. Сумежны ўчастак, Фантана Рануччо, быў датаваны 487 000 ± 6000 гадоў, а Маттоні і інш. мяркуюць, што найболей верагодны ўзрост "чалавека з Чэпрано" - 450 000 гадоў.

Асаблівасці чэрапной косткі ўяўляюць сабою мешанку такіх у Homo erectus і пазнейшых відаў, такіх як Homo heidelbergensis, які дамінаваў у Еўропе да Homo neanderthalensis.

Аднак матэрыялу для поўнага аналізу дадзенага віду яшчэ недастаткова.

Нататкі

1. (2003) «Homo cepranensis sp. nov. and the evolution of African-European Middle Pleistocene hominids». Comptes Rendus Palevol 2: 153–159. DOI:10.1016/S1631-0683(03)00015-0. ISSN 1631-0683. 2. (2001) «A cranium for the earliest Europeans: Phylogenetic position of the hominid from Ceprano, Italy». Proceedings of the National Academy of Sciences 98: 10011–10016. DOI:10.1073/pnas.151259998. ISSN 0027-8424. PMID 11504953. 3. (2009) «Pleistocene magnetochronology of early hominin sites at Ceprano and Fontana Ranuccio, Italy». Earth Planet. Sci. Lett. (Early online). DOI:10.1016/j.epsl.2009.06.032.

 Спасылкі

• Всё о местонахождении Чепрано (Цепрано)

• Гейдельбергский человек, возможно, был общим предком людей и неандертальцев

Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/Homo_cepranensis

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz