Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГРАВЕЦКАЯ КУЛЬТУРА

 

Народ культуры: КРАМАНЬЁНЦЫ, антрапалагічна падобныя 50 % сучаснага насельніцтва Еўропы.

Граветцкая культура часткова засвоіла тэхналагічныя дасягненні неандэртальцаў мусцьце, хоць не знаходзіцца з імі ў генетычным сваяцтве.

Нашчадкамі граветцкай культуры з'яўляюцца сучасныя носьбіты ГАПЛАГРУПЫ I (На тэрыторыі Беларусі ад 19% да 25% насельніцтва з’яўляецца носьбітамі гаплагрупы I –вікінгі, скандынавы, балты) .

Усходні Гравет

Усходні Граветт, Паўлаў’ен - археалагічная культура позняга палеаліту падчас апошняга ледніка. Падобнасць вырабаў культуры з вырабамі гравецкай культуры дала ёй назоў.

Вузейшае разуменне культуры абмежавана Вілендорф-касценкаўскай культурай. Археолагі вызначаюць пачатак культуры ў Аўстрыі і Маравіі (Вілендорф, Паўлаў) адкуль плямёны паляўнічых у пераходах за статкамі мамантаў засялілі даліны Віслы, Прыпяці, верхняга і сярэдняга Дняпра, Дона і магчыма далей.

Навукова датуецца 28 000 (пачатак у Цэнтральнай Еўропе) - 16 000 гг. да н. э. Адна з самых характэрных рыс - прысутнасць палеалітычных венер (Вілендорфская Венера, Вестаніцкая Венера).

Галоўныя помнікі: Хоцілева- 2, Гагарына, Касцёнкі- 8/2, Пушкары -1, Баршчова- 1, Вілендорф, Дольні, Вестонцэ, Пшедмосць, Паўлаў, Аўдзеева, Петржкавіцэ, Бердыж, Касцёнкі- 1/1 і магчыма Касцёнкі - 21/3, Зарайск.

Гл. таксама

• Виллендорф-костенковская культура

• Мезинская культура

• Костенковско-авдеевская культура

• Культура Гримальди

• Эпиграветтская культура

Нататкі 1. South East Europe history — 25,000 BC map

Спасылкі • Граветт

Крыніца: — «http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0»

ГРАВЕТ

ГРАВЕТ, верхнепалеалітычная культура, названая па стаянцы Ла-Гравет у дэпартаменце Дардонь (Францыя); раней яе адносілі да верхнеарыньякскай культуры, але сёння разглядаюць як самастойную. Гравецкая культура, верагодна, прынесена ў Еўропу з усходу, да яе звычайна адносяць помнікі Паўднёвай Расеі, такія як Гагарына.

З распаўсюджваннем гэтай культуры звязана большасць жаночых фігурак, званых "палеалітычнымі Венерамі", выразаных з біўня маманта, косткі або каменя альбо вылепленых з сумесі касцянога попелу з глінай.

Ва ўскрайкавых абласцях палеалітычнай Еўропы гравецкая тэхніка апрацоўкі краменя, галоўны від якой вузкія пласціны з уплатнёнай спінкай, праіснавала да канца эпохі палеаліту.

Усходні Гравет этнічных беларусаў.

Самая першая археалагічная культура, якая зафіксавана на тэрыторыі Беларусі называецца Гравецкая. Гравецкая культура існавала 28000-21000 да н.э. Народ культуры па словам навукоўцаў краманьёнцы, антрапалагічна падобныя на іх 50% сучаснага насельніцтва Еўропы

Да Гравецкай культуры на тэрыторыіі Беларусі належалі паселішчы – Бердыж, Юравічы Гомельскай вобласці.

Да гэтай жа культуры належалі паселішчы Елісеевічы, Юдзінава Бранскай вобласці, Мезін Чарнігаўскай вобласці.

Гэта ёсць тэрыторыі этнічных беларусаў. Культуру гэтых паселішчаў яшчэ называюць Усходні Гарвет.

Матэрыяльная культура гэтых насельнікаў:

1. БЕРДЫЖ: На паселішчы знойдзены крамянёвыя наканечнікі коп’яў з бакавой выемкай (грэнская культура), бакавыя, сярэдзінныя і вуглавыя разцы, нажы касцёнкаўскага тыпу, скрабкі, пласцінкі з прытупленым рэтушшу краем, вастрыі тыпу гравет, рэтушоры, адбойнікі, нуклеусы, прылады сякерападобных форм і інш. Знойдзены пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам касцёнкаўска-вілендорфскай культуры. Паселішча адно з самых старажытных на Беларусі, яго ўзрост – 27-25 тыс. год. Абсалютнае датаванне: першае 23430+ (-) 180, другое 24000 г. назад; помнік адносіцца адносіцца да касцёнкаўска-вілендорфскай культуры.

2. ЮРАВІЧЫ: За гады раскопак знойдзены крамянёвыя бакавыя разцы, ножападобныя пласціны, вастрыі і пласцінкі з прытупленным ратушшу краем, прылады с лускаватай падчоскай канцоў, скрабкі, адбойнікі, ратушоры, нуклеусы, праколкі, вырабы з біўня маманта – абломак капалкі, пласцінка з геаметрычным узорам у выглядзе шасцівугольнікаў і зігзагаў, абломкі пласцін з паліроўкай і штрыхоўкай па ўсёй паверхні, касцяныя рэшткі маманта (15-20 маладых асобін), старажытнага быка, каня, пясца. Паводле арнаменту на косці помнік нагадвае Елісеевічы, паводле крамянёвага інвентару блізкі да помніка еўрапейскага позняга гравета. З’яўляецца адным з найстаражытнейшых помнікаў на Беларусі.

3. ЕЛІСЕЕВІЧЫ: Знойдзены крамянёвыя прылады працы (бакавыя. Вуглавыя, сярэдзінныя, пляскатыя разцы, скрабкі на канцах ножападобных пласцін, вастрыі, пласціны з прытупленным ратушшу краем, долаты, цяслападобныя прылады, адбойнікі, ратушоры. Нуклеусы, вырабы з касцей зайца, лісіцы, ваўка, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя і інш.. біўня маманта (верацёнападобныя наканечнікі коп’яў, землекапалкі, іглы з вушкам, шылы, праколкі). У ліку цікавых знаходак – авальныя пласціны з біўня маманта са складаным геаметрычным арнаментам у выглядзе 6-вугольнікаў, зігзагаў, ліній, што нагадваюць луску рыбы, выявы рыбы; жаночая статуэтка з біўня маманта; упрыгожанні (амулеты, падвескі) з прасвідраваных для падвешвання зубоў дробнай жывёлы, марскіх ракавін і прэснаводных малюскаў, трубчатых марскіх чарвякоў. Датуецца ніжні гарызонт 20-18 тысячагоддзем да н.э., верхні- 13-10 тысячагоддзем да н.э.

4. ЮДЗІНАВА: Пры раскопках знойдзены рэшткі фауны (маманта, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя, бізона і інш.), разшэплены крэмень, бакавыя, сярэдзінныя, вуглавыя і камбінаваныя разцы, скрабкі (простыя і двайныя канцавыя, паўкруглыя і круглаватыя на кароткіх адшчэпах), пласціны з прытупленай спінкай, праколкі, долатападобныя прылады, шырокалязавае скрэбла, а таксама камбінаваныя прылады працы. Сярод касцявых і рагавых знаходак – наканечнікі дроцікаў і коп’яў, дзяржанні крамянёвых прылад працы (шылаў, іголак, праколак), цёрачнікі для расцірання расліннай ежы, капалкі, ратушоры, вастрыі, кінжалы і інш. Рэчы палеалітычнага мастацтва прадстаўлены галоўкай птушкі, выразанай з адростка рога паўночнага аленя. Для арнаменту на касцяных вырабах характэрны ромбы, зігзагі, падоўжныя хвалістыя лініі, а таксама чаргаванне заштрыхаваных прамавугольнікаў і інш. Вырабы з біўняў маманта ўпрыгожаны арнаментам, што нагадвае луску змяі. Упрыгожанні прадстаўлены наборам прасвідраваных ракавін, амулетамі з зубоў ваўка, пясца і іншых жывёлін.

5. ГОРАД ДУБНА РОВЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ: Плямёна ліпскай культуры(19-12 тысячагоддзі да н.э.) выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзідаў, нуклепадобныя сякеры і інш. Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі. Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на паўночнай Валыні і заходняй Беларусі ў басейнах Віслы і Нёмана.

6. МЕЗІН: Мезінская культура, ці мізінская культура - археалагічная культура позняга палеаліту. Час 23 000 (часам 25 000) - 14 000 (часам 13 000) гадоў да н. э. Археолагі таксама класіфікуюць культуру, як раннюю мадленскую культуру. Крэмневы інвентар (скрабкі, праколкі, разцы). Неацэнныя знаходкі на Мезінскай стаянцы ёсць дзіўныя вырабы з костак (таксама з арнаментам), якія ўяўляюць сабой музычныя прылады, якія ўжываліся для суправаджэння танцаў. Да так званых гучных прылад прыналежыць таксама "шумлівы" мезінскі наборны бранзалет, які складаецца з пяці асобных незамкнутых кольцаў. Гэта своеасаблівыя кастаньеты, якія пакуль яшчэ з'яўляюцца адзіным сведчаннем пра наяўнасць танцаў у палеалітычнай культуры Ўсходняй Еўропы. Тутака ж былі знойдзены і пасля расшыфраваны найстаражытныя графічныя запісы музыкі, гэта значыць тагачасныя ноты. Гэту дзіўную музыку звыш 20-тысячагадовай даўнасці ўжо некалькі гадоў можна чуць у выкананні чарнігаўскага ваеннага аркестра Паўночнага аператыўнага камандавання Ўзброеных Сіл Украіны.

7. ГРЭНСК: Вынікі археалагічных раскопак сведчаць, што засяленне тэрыторый у басейне ракі Сож адбылося са старажытных часоў. Пры правядзенні раскопак поруч вёскі Струмень быў знойдзены каменны нож, узрост якога ацэньваецца ў 17-18 тыс. гадоў. У пасляледавіковы перыяд (10-14 тысячагоддзяў назад) на Пасожжы жылі плямёны, якія стварылі грэнскую культуру. Назву гэтай культуры даў археалагічны помнік ва ўрочышча Грэнск, размешчаны каля вёскі Ворнаўка Кармянскага раёна.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz