АРЫН’ЯКСКАЯ КУЛЬТУРА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
АРЫН’ЯКСКАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура ранняга этапу позняга палеаліту. Названа па раскопках у пячоры Арын’як (Aurignac) у дэпартаменце Верхняя Гарона (Францыя). Упершыню вылучана напачатку XX ст.
Касцяная флейта
Арын’якская культура ў вузкім сэнсе слова распаўсюджана ў Францыі, дзе яна датуецца радыёвугляродным метадам 33000-19000 гадоў да н. э., змяняе мусцьерскую культуру, суіснуе з перыгорской і змяняецца салютрэйскай культурай.
Існуюць розныя версіі паходжанню арын’якскай культуры:
1. з предарын’яка (блізкаўсходняга варыянту мусц’е)
2. з мусц’е Ла-Кіна Арын’якская культура ў шырокім сэнсе слова прадстаўлена ў шэрагу краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Для Арын’якскай культуры характэрны крэмневыя пласціны з рэтушшу і выманнямі па краях, скрабкі, нуклевідныя прылады, даволі развітая апрацоўка косткі (у прыватнасці, касцяныя наканечнікі дзід з рассечанай падставай), рэшткі доўгачасовага жылля і адносна развітае выяўленчае мастацтва.
Тым часам пачынаюць з'яўляцца першыя творы першабытнага мастацтва, якімі з'яўляюцца схематычныя контурныя малюнкі звярыных галоў, звычайна выкананыя на вапняковых плітах, знойдзеныя ў пячорах Францыі Ла Ферасі.
Таксама цікавыя рэльефы, высечаныя на плітах вапняка, знойдзеныя ў пячорах Ласель у Францыі. На адной з такіх пліт намаляваны паляўнічы, які кідае дзіду, на іншых - жанчыны, астатнія ж заняты малюнкамі звяроў, на якіх палююць.
Носьбітамі арын’якскай культуры былі краманьёнцы. Людзі арын’якскай культуры жылі ва ўмовах халоднага клімату.
Палявалі на маманта, дзікага каня, паўночнага аленя, шарсцістага насарога. У гэту эпоху ўпершыню з'яўляецца сталае зімовае супольнае жыллё.
Існаванне іх даказана раскопкамі зробленымі савецкімі археолагамі П. П. Ефіменка і С. Н. Замяціным у канцы 20-х і ў 30-х гг. XX ст.
Прылады
Арын’якскія скрабкі
Дзюфурскі скрабок
Касцяны наканечнік
Антрапалагічнае аблічча
Арын’якцы на тэрыторыі сучаснай Францыі мелі еўрапеоідную (краманьёнскую) знешнасць.
Аднак, маюцца знаходкі культур неандэртальцаў (Культура Грымальдзі, Касценкі)[1], якія дасягнулі такой тэхнікі выраба прылад, якой дасягнулі насельнікі пячоры Арын’як.
Нататкі 1. Переселения палеолитических охотников Спасылкі • Ориньякская культура — статья из Большой советской энциклопедии • ВЕРХНИЙ ПАЛЕОЛИТ. HOMO SAPIENS
Гл. таксама
• Костёнки (палеолитическая стоянка)
• Красная дама из Пэйвиленда
• Палеолитическая Венера
• Человеколев
Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9E%D1%80%D0%B8%D0%BD%D1%8C%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&oldid=35128436»
Крыніца: http://www.goldentime.ru/hrs_catalogue_site.htm
El Castillo Cave, Spain, 40.000±2000 год – прылады арыньяка.
Mladec, CZ, 40.000 год – H. sapiens і прылады арыньяка.
Vogelhard, Germany, C14 30–36.000 год – прылады арыньяка, статуэткі са слановай косткі.
Geißenklösterle, Germany, C14 30–34.000 год – прылады арыньяка, статуэткі са слановай косткі - мядзведзь, мамант, рэльеф антрапаморфнай істоты і інш.
Hohle Fels, Germany, C14 30–33.000 год – прылады арыньяка, статуэткі са слановай косткі – галава каня, чалавек-леў і качка.
Höhlenstein–Stadel, Germany, 31–32.000 год (РУ-метад), 37.000 год (метад TL) – прылады арыньяка, статуэтка чалавека-коткі са слановай косткі.
Cro-Magnion, France, 30.000 год - скальны падстрэшак у Дардоні, дзе ў 1868 г. былі ўпершыню выяўлены рэшткі Homo sapiens, залегаўшыя ў гарызонце, які змяшчаў верхнепалеалітычныя прылады.
Krems, Stratzing, Austria, C14 20–32 000 год – Арыньяк, жаночая статуэтка.
Ust–Karakol (Усть-Каракол), Алтай, Усходняя Сібір, Расія, 35.100±2850 гадоў - прылады арыньяка.
Chauvet Cave, France, 32.400±720 год – самы ранні зарэгістраваны еўрапейскі жывапіс (па 14С), 31.390-32.600±420/490 год, арыньяк.
Cosquer Cave, France, 27–28.000 год – пячорны жывапіс, арыньяк.
Arcy-sur-Cure, Grande Grotte, France, 26–28.000 год – размаляваныя охрай косткі, арыньяк.
Gargas Cave, France, 26.900 год – арыньяк