КАСЦЁНКАЎСКА-БАРШЭЎСКІ РАЁН
КАСЦЁНКАЎСКА-БАРШЭЎСКІ РАЁН распаўсюду верхнепалеалітычных помнікаў - унікальная з'ява у сусветнай практыцы вывучэння каменнага веку, размешчаны ў сярэдняй плыні р. Дон, у раёне г. Варонеж.
Даследуецца больш ста гадоў, у яго вывучэнні бралі ўдзел практычна ўсе найслынныя рускія і савецкія палеалітчыкі, геолагі, палеантолагі і прадстаўнікі сумежных навук. Усяго ў раёне сёлаў Касцёнкі і Баршэва налічваецца 24 помніка эпохі верхняга палеаліту, 10 з іх шматпластовыя.
Такім чынам, на невялікай тэрыторыі даследаваны рэшткі не меней 60 стаянак. Усе гэтыя помнікі групуюцца ў розныя па характары археалагічныя культуры, часта суіснаваўшыя. 4 храналагічныя групы помнікаў абумоўлены іх становішчам у добра вывучанай стратыграфічнай калонцы.
Практычна ўсе помнікі раёна, за выключэннем Боршава 1-4, ставяцца да ранняй і сярэдняй пары верхняга палеаліту, г. зн. да 15-га тысячагоддзя (Г.А. перыяд існавання на тэрыторыі Беларусі ледніка), Боршава 1-2, 3-4 - да позняй пары.
На помніках К.-Б. р. адкрыта чатыры пахаванні неаантропаў, якія адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду і характарам магільных збудаванняў.
Даследваў іх вядомы антраполаг Г.Ф.Дэбец, які адзначаў прыналежнасць да розных рас, такім чынам пацвярджаючы, што помнікі К.-Б. р. пакінуты плямёнамі рознага паходжання.
1. Касцёнкі XV - сядзячае пахаванне дзіцяці, здзейсненае ў глыбокай пахавальнай камеры пад падлогай жылля.
Пахаваны сядзеў на адмысловай глінянай сядушцы, афарбаванай охрай. Пахавальны інвентар шматлікі - гэта больш 70 вырабаў з каменя, касцяныя клінок, наканечнікі і іголкі, багата ўпрыгожаны свідраванымі зубамі пясца галаўны убор. Камера зверху была перакрыта буйнымі косткамі маманта.
2. Касцёнкі XVIII - дзіцячае пахаванне, здзейсненае ў грунтовай яме, перакрытай косткамі маманта; пахаваны ляжыць у стане спячага.
3. Касцёнкі XIV - пахаванне ў авальнай грунтовай яме маладога мужчыны, багата афарбаванага охрай; стан - моцна скурчаны (інвентар адсутнічаў).
4. Касцёнкі II - пахаванне сталага мужчыны, змешчанае ў адмысловую пахавальную камеру з буйных костак маманта, прыбудаваную да сценкі жылля. 1-я храналагічная група помнікаў. Стралецкая верхнепалеалітычная культура прадстаўлена на помніках Касцёнкі VI (5-ы пласт) і Касцёнкі XII (3-ы пласт).
Крэмневая індустрыя характарызуецца багаццем нуклеусаў паралельнага здымання, шырока прадстаўленай двухбаковай апрацоўкай, багаццем мусцьерскіх тыпаў вырабаў.
Тут мала разцоў, але шмат скрабкоў, адсутнічаюць мікрапрылады, невядомы вырабы з косткі і прадметы мастацтва, спецыфічны культуравыдзеляючы тып - трохкутныя наканечнікі з выманнем у падставе; даследаванае жыллё - лёгкае, наземнае, круглявай формы, з агменем у цэнтры.
Спіцынская археалагічная культура прадстаўлена помнікамі Касцёнкі VII (2-ы пласт), Касцёнкі XII (1-ы пласт). Крэмневая індустрыя характарызуецца правільнай прызматычнай тэхнікай расколвання, поўнай адсутнасцю мусцьерскіх формаў і двухбаковай апрацоўкі. У інвентары пераважаюць разцы, шмат касцяных вырабаў - галоўным чынам лашчылы, шылы.
Для ўпрыгожванняў выкарыстоўваліся каралы, белемніты. Жыллё на даследаваных помніках адсутнічала. 2-я храналагічная група помнікаў.
Стралецкая культура на гэтым этапе прадстаўлена помнікамі: Касцёнкі XII (1-ы пласт), Касцёнкі XI (5-ы пласт). Гарадцоўская культура прадстаўлена помнікамі Касцёнкі XIV, XV, XVI.
Крэмневая індустрыя характарызуецца выкарыстаннем пласцін і адшчэпаў у якасці нарыхтоўкі, у інвентары сустракаюцца скрэблы і востраканечнікі, мала двухбакова апрацаваных формаў, шмат долатападобных прылад і разнастайных вастрыёў, адсутнічаюць пласцінкі з прытупленым краем, характэрны трохкутныя і шматлязавыя скрабкі, разнастайныя вырабы з косткі: сярод іх веслападобныя лапатачкі, шылы, лёзы, іголкі з вушкам, ігольнік, упрыгожванні з прасвідраваных зубоў, форма жылля пакуль невядомая (табл. 4, 7).
Тэльманская культура прадстаўлена на помніку Касцёнкі VIII (2-ы пласт). Крэмневая індустрыя характарызуецца выкарыстаннем правільнай прызматычнай пласціны ў якасці нарыхтоўкі, мусцьерскія формы адсутнічаюць, у інвентары пераважаюць мініяцюрныя лёзы і мікрапласцінкі з прытупленым краем, шмат разцоў і скрабкоў, пласцін з выманнямі (табл. 4, 10).
Сярод касцяных вырабаў прадстаўлены лашчылы, верацёнападобныя лёзы. Упрыгожванні і прадметы мастацтва невядомыя. Усё аблічча крэмневай і касцяной індустрыі тэльманскай культуры нясе рысы глыбокай своеасаблівасці.
Жыллё круглявай формы, лёгкае, наземнае адрозніваюцца вялікім пляцам. 3-я храналагічная група помнікаў. Найболей цікавым у гэтай групе з'яўляецца помнік Касцёнкі IV, ён двухпластовы, кожны пласт мае ўласную культурную прыналежнасць, не меўшую аналогаў у К.-Б. р. Для ніжняга пласта характэрны шылападобныя і зубчастыя формы, для верхняга - лістападобныя лёзы.
Таксама адрозніваюцца ўпрыгожванні і прадметы мастацтва: для ніжняга характэрны ўпрыгожванні з зубоў жывёл і ракавін, для верхняга - арнаментаваныя касцяныя вырабы і разнастайныя антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі з мергеля.
У ніжнім пласце даследавана доўгае паглыбленае жыллё з шэрагам агменяў па цэнтральнай восі, якія лічацца вялікімі радавымі хатамі. У верхнім - круглявае паглыбленае жыллё з агменем і ямкамі-сховішчамі ў падлозе. 4-я храналагічная група помнікаў.
Касцёнкаўска-аўдзееўская культура (Касцёнкі I, XIII, XIV, XVIII, Аўдзеева пад Курскам і г.д.) уваходзіць у т.зв. касцёнкаўска-віллендорфскае адзінства, г.зн. круг помнікаў ці культур верхняга палеаліту Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, аб'яднаных шэрагам агульных рыс у матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Для яе характэрны своеасаблівыя жылыя комплексы, якія спалучаюць у сабе адкрытыя жылыя пляцоўкі з шэрагам агменяў па доўгай восі, акружаных спальнымі зямлянкамі і ямамі-сховішчамі.
У крэмневым інвентары вылучаюцца наканечнікі з бакавым выманнем (Г.А.: грэнскі тып), нажы касцёнкаўскага тыпу з абушком, разнастайныя разцы, свердзелы, праколкі, пласціны з рэтушшу, лістападобныя наканечнікі.
Тут шмат выдатных вырабаў з косткі і біўня, багата арнаментаваных. Сярод шматлікіх твораў дробнай пластыкі з косткі і мергеля найболей распаўсюджаны антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі (табл. 4, 11). Н.Л.
Крыніца: Археалагічны слоўнік Уорвік Брэй, Дэвід Трамп
Узята: http://fidel-kastro.ru/history/ARHEO/archeologia.htm Пераклад з ангельскага Г.А.Мікалаеў