КАСЦЁНКАЎСКІ КОМПЛЕКС СТАЯНАК
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
КАСЦЁНКАЎСКІ КОМПЛЕКС СТАЯНАК каменнага веку – палеалітычныя стаянкі старажытнага чалавека, выяўленыя ў раёне аднайменнага сяла ў Хахольскім раёне Варонежскай вобласці.
Меркаваны ўзрост выкапнёвых рэштак - 45-35 тыс. гадоў - ставіцца да перыяду, калі ў гэтых краях панавала прылядніковая тундра.
Стаянкі складаліся з буданоў, оставамі якіх былі косткі маманта. Існуе гіпотэза, што раннія селішчы былі знішчаны ў перыяд з 38 тыс. па 33 тыс. гадоў назад у выніку магутнага вывяржэння вулкана ў Італіі.
Гісторыя раскопак.
Стаянка была выяўлена ў 1879 году рускім археолагам Іванам Паляковым.
Да цяперашняга часу высветлена, што Касцёнкі не ўяўляюць сабою аднаго селішча, таму ў навуковай літаратуры нярэдка можна сустрэць лічнік пасля назвы стаянкі, самыя вядомыя з якіх "Касцёнкі -12" і "Касцёнкі -14" (Маркіна гара).
Матэрыяльная культура
Стаянка адносіцца да арыньякскай культуры. У месцах раскопак выяўлены "палеалітычныя венеры".
Антрапалагічнае аблічча
Чалавечыя рэшткі сведчаць, што насельніцтва стаянкі "Касцёнкі -14" па антрапалагічных паказчыках нагадвала сучасных папуасаў.
Іх адрозніваў невысокі рост (160 см), вузкі твар, шырокі нос, прагнатызм.
Аднак позняе насельніцтва стаянкі мае ўжо краманьоіднае аблічча (Г.А.: гэта значыць што краманьёнцы змянілі насельніцтва падобнае на сучасных папуасаў і прыйшлі з іншага месца). .
ДНК
Шкілет з Маркінай Гары (30 тыс. гадоў назад) быў даследаваны на мітахандрыальную ДНК.
Даследаванні ДНК адназначна паказалі, што прынамсі па прамой жаночай лініі прадстаўнік Касцёнак быў чалавекам сучаснага тыпу, што кажа пра тое, што, відавочна, большасць яго генетыкі было ад чалавека сучаснага тыпу.
У яго выявілася мітахандрыальная гаплагрупа U2. Цяпер гэта гаплагрупа распаўсюджана галоўным чынам у Паўночнай Індыі і Прыкам'е.
Гл. таксама
" Виллендорф-костенковская культура
" Костенковско-стралецкая культура
Нататка
1. Древнейшие современные люди жили в России
2. Костенки
3. «Ядерная зима» палеолита
4. Артефакты из села Костенки
5. Переселения палеолитических охотников
6. Женская статуэтка из Костёнок (23-21 тыс. лет назад)
7. Люди верхнего палеолита
Спасылкі
• Костенки 12 — памятник начальной поры верхнего палеолита Восточной Европы
• http://molgen.org/index.php?name=News&file=article&sid=169
• Карта сегодняшнего распространения U2
Крыніца – «http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%91%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81_%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%8F%D0%BD%D0%BE%D0%BA»