Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АЛЛЕРЭДСКАЕ ПАЦЯПЛЕННЕ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Аллерэдскае ваганне, Аллерэдскае міжсезонне ці Аллерэдскае пацяпленне (часам проста Аллерэд) - у класіфікацыі кліматычных перыядаў Блітта-Сернандэра, цёплы і вільготны перыяд глабальнага пацяплення ў канцы апошняга абляднення паміж сярэднім і познім дрыасам.

Падчас Аллерэдскага пацяплення ў Атлантыцы адбыўся ўздым тэмпературы амаль да сучаснага ўзроўня, пасля чаго яна зноў упала ў перыяд позняга дрыаса, за якім рушыў услед сучасны міжледніковы перыяд[1].

 Геаграфічны распаўсюд

У шэрагу рэгіёнаў, асабліва на поўначы Еўразіі, маюцца сведчанні асобных перажыткаў халоднага перыяду, вядомага як старажытны дрыас.

У гэтых месцах кароткае пацяпленне ў перыяд старажытнага дрыаса носіць назву Берынгава пацяплення, а аллерэдскі перыяд разглядаецца як поўны канчатак старажытнага дрыаса.

Аллерэдскае пацяпленне названа ў гонар геалагічных знаходак у дацкай камуне Аллерэд каля Капенгагена, дзе ўпершыню былі выяўлены геалагічныя пласты, злучаныя з пацяпленнем, якія былі апісаны ў публікацыі 1901 г. Мікалая Хартца і Мілтэрса.

Датоўка

Аллерэдскі перыяд умоўна датуецца ў 12-11 тыс. гадоў да н. э. з хібнасцю ў некалькі сот гадоў.[2]

Флора

Падчас Аллерэдскага пацяплення, якое шмат у чым нагадвала сучасны клімат, у Еўразіі пераважалі змяшаныя вечназялёныя і лісцявыя лясы, прычым да поўдня лісцявыя лясы пераважалі, як і ў нашы дні.

Шырока былі прадстаўлены бяроза, ясень, елка, хвоя, лістоўніца і ядловец, перыядычна трапляліся дуб і ляшчына. Трава сустракалася на адкрытай мясцовасці.

Фауна

Сярод жывёл, на якіх палявалі людзі таго часу, сустракаліся высакародны алень, лось, дзікі конь, ірландскі алень і бабёр. Таксама ў шматлікіх рэгіёнах прысутнічаў буры мядзведзь.

Чалавек

Людзі ў Еўропе ў той перыяд здабывалі сабе пражытак галоўным чынам паляваннем на паўночнага аленя.

У Еўропе былі распаўсюджаны розныя культуры верхняга палеаліту: эпіграветцкая, Федэрмессер, Люнгбю, Бромме, Арэнсбургская і Свідэрская. На поўдні і крайнім усходзе Еўропы з'явіліся першыя прыкметы неаліту.

Нататкі 1. Монгайт А. Л., Археология Западной Европы. Каменный век. Издательство «Наука», 1973; Портал «Археология России», 2005. Стр. 103 2. Wade, Nicholas, «Before the Dawn», Penguin Press, 2006. pp. 123

Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%90%D0%BB%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%91%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5_%D0%BF%D0%BE%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5&oldid=38662011»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz