ГАРАДЦОЎСКАЯ КУЛЬТУРА
ГАРАДЦОЎСКАЯ КУЛЬТУРА, ЦІ КАСЦЁНКАЎСКА-ГАРАДЦОЎСКАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура позняга палеаліту. Другая па часу культура ва Ўсходняй Слабажаншчыне (Падоньне) пасля стралецкай культуры.
Была вылучана Г. П. Грыгор'евым (1970). Асноўныя помнікі: Касцёнкі 15 (Гарадцоўская), 12 (Воўкаўская), 14/ІІ пласт (Маркіна Гара), 16 (Углянская) пад Варонежам.
Характарызуецца наканечнікамі дзід з бакавымі выманнямі, нажамі з абушком, адносна нешматлікімі разцамі, свердзеламі, наканечнікамі лістападобнай формы, мусцьерськімі шматлезавымі скрабкамі розных тыпаў.
Культурныя пласты размяшчаюцца, як правіла, вышэй вулканічнага пласта. Адсутнічаюць прылады з двухбаковай апрацоўкай. Вялікая частка выраба заснавана на леваллуазскіх пласцінах.
Пласцінкі з прытупленым краем цалкам адсутнічаюць. На стаянцы Маркіна Гара знойдзена шмат касцяных прылад (веслападобныя лапатачкі, касцяныя іголкі з прасвідраваным вушкам і інш.).
Тыповыя востраканечнікі мусцьерскага выгляду. Для гарадцоўскай культуры лічыцца верагоднай міграцыя насельніцтва з поўдня, з рэгіёна, дзе існавала генетычна падобная індустрыя прылад Ільскай стаянкі (Паўночны Каўказ).
Крыніца: http://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%86%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0