Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АККАЙСКАЯ КУЛЬТУРА

Мяркуючы па вялікай колькасці мусцьерскіх стаянак (37), аккайская культура была панавальнай на Крымскім паўвостраве. Яе носьбіты займаліся паляваннем на буйных жывёл, галоўным чынам на мамантаў. Масіў Ак-Кая апынуўся цэнтрам асноўных помнікаў гэтай культуры.

Растлумачыць гэта можна вылучна спрыяльнымі прыроднымі умовамі мясцовасці. Для аккайцаў яны складаліся ў блізкіх і багатых радовішчах крэмневай сыравіны, зручным натуральным жыллі-гротах і падстрэшках, размешчаных на межах перадгор'я і стэпу, дзе пасвіліся статкі траваядных жывёл.

З гэтага жылля добра праглядалася мясцовасць, што давала магчымасць своечасова выявіць і высачыць здабычу. У аккайскай культуры атрымалася азначыць гаспадарча-эканамічны профіль стаянак.

Іх аналіз паказаў, што існавалі доўгачасовыя базавыя стаянкі (Заскальная V, пласты II, III, IV, V), кароткачасовыя (Заскальная V, пласты I, la), кароткачасовыя паляўнічыя сховішчы - Заскальная IX (II пласт), паляўнічы лагер пад голым небам - Сары-Кая I.

Даследаванні стаянак аккайскай культуры дазволілі удакладніць некаторыя факты і выказаць меркаванні пра духоўную культуру іх носьбітаў.

Усталявана, што памерлых хавалі на месцы жылля, г. зн. у гротах, здзяйсняючы пахавальны абрад. Раней невядомай дэталлю абраду у пахаваннях эпохі мусцьце з'явілася то, што калектыўнае і рассечанае пахаванне дзяцей зверху было выкладзена "ахвярнымі" косткамі жывёл.

Гэтыя і іншыя назіранні (знаходка цэлага наканечніка дзіды зблізку сківіцы і фаланга рукі на Заскальнай VI) пашыраюць і паглыбляюць нашы веды пра светапогляд і духоўную культуру старажытных людзей эпохі мусцьце.

На аснове новых дадзеных вывучаецца пытанне пра паходжанне аккайскай мусцьерскай культуры на мясцовай крымскай аснове познеашэльскіх помнікаў.

У апошнія гады, з мэтай вывучэння храналагічных рамак эпохі каменя, назірання эвалюцыі чалавечай жыццядзейнасці на наступнай прыступцы першабытнага грамадства - радавым ладзе, Крымская палеалітычная экспедыцыя перанесла свае даследаванні на берагі ракі Біюк-Карасу.

Ужо атрыманы сведчанні пра даволі шчыльнае засяленне берагоў ракі людзьмі ў познепалеалітычны час.

Крыніца: http://belo-gorsk.ru/ot-zui-do-beloj-skaly/akkajskaya-kultura/

Да ведама: У крымскім мусц’е адрозніваюць чатыры культуры, з якіх найболей яркая, ак-кайская, уключае стаянкі Ак-Кая I-V, Заскальная I-VII, Сары-Кая I-IV, Красная Балка, Пралом II, Ваўчыны Грот, Чакурча I; яна характарызуецца выкарыстаннем пераважна плітчатага крэменя, шматлікімі прыладамі двухбаковай апрацоўкі (біфасамі), буйнымі памерамі прылад (сярод якіх мноства скрэблаў і нажоў пры невысокім адсотку востраканечнікаў), наяўнасцю прылад спецыфічных тыпаў (нажы з ручкамі, двухбакова апрацаваныя вырабы ў выглядзе скрэблаў-ножан з пляцоўкамі для упора рукі), багаццем костак маманта; адзначана тэхніка леваллуа.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz