Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

AДАМ БРЭМЕНСКІ ДЗЕІ АРХІБІСКУПАЎ ГАМБУРГСКАЙ ЦАРКВЫ

 (частка 1)

GESTA HAMMABURGENSIS ECCLESIAE PONTIFICUM КНІГА IV

АПІСАННЕ ПАЎНОЧНЫХ ВЫСПАЎ

Хай застанецца тут пачатак кнігі чацвёртай

1. Амаль уся краіна данаў складаецца з выспаў, пра што можна прачытаць і ў "Дзеях святога Ансгарыя". Ад нашых нордальбінгаў Данію адлучае рака Эйдэр, якая бярэ пачатак у некранутых лясах Ізарнхо у язычнікаў. Кажуць, што гэтыя гушчары цягнуцца ўздоўж варварскага мора аж да возера Ліі. Эйдэр упадае ў Фрызскі акеян, які рымскія пісьменнікі таксама называюць Брытанскім. Першая [ад нас] вобласць Даніі завецца Ютландыя і распасціраецца да поўначы ад Эйдэра на тры дня шляху, калі павярнуць у бок выспы Фюн. Калі ж мераць яе па прамой дарозе ад Шлезвіга да Алабурга, то шлях складзе пяць-сем дзён. Гэта дарога імператара Атона да самага апошняга мора Вендзілы, што дагэтуль у гонар перамогі караля клічыцца Оттынсанд. У Эйлера Ютландыя шырэйшая, а далей паступова звужаецца накшталт языка да таго кута, які называецца Вендзілай і дзе [знаходзіцца] мяжа Ютландыі. Адтуль бліжэй усяго да Нордманіі. Зямля там бясплодная, акрамя прырэчных месцаў, амаль усё здаецца пустэльняй, зямлёй салёнай і дзікай. І хоць уся прастора Германіі пакрыта непраходнымі гушчарамі Ютландыя яшчэ жудасней іншых [абласцей]. Суша там адштурхвае недахопам пладоў, [а] мора небяспечна з прычыны нападаў піратаў. Ці ледзь знойдзеш у тых краях апрацаваныя палі ці мясцовасці, прыдатныя для пасялення людзей. А там, дзе трапляюцца залівы, размешчаны вялікія гарады. У свой час імператар Атон наклаў на апісваную вобласць даніну. Ён падзяліў яе на тры біскупствы, усталяваўшы першае з іх у Шлезвіге, званым таксама Хейдыба і абмываемым адным з рукавоў варварскага праліва, які [рукаў] мясцовыя жыхары называюць Лія, ад яго і атрымаў сваю мянушку гэты горад. Са шлезвігскай гавані звычайна адпраўляюцца караблі ў Склаванію, Сведыю, Семлант і да самай Грэцыі. Другое біскупства Атон заснаваў у горадзе Рыпа, што акружаны іншым акіянскім пралівам, па якім можна накіраваць свае ветразі ў Фрызію, Англію ці да нас у Саксонію. Трэцяе біскупства Атон пажадаў заснаваць у Архусе, якая адлучаецца ад Фюна вельмі вузкім пралівам усходняга мора са шматлікімі выгінамі на поўнач паміж Фюном і Ютландыяй аж да таго самага горада Архусы адкуль плаваюць на Фюн, Зелант, у Сконію і Нарвегію.

Схолія 95. Гушчары Ізарно цягнуцца ад возера данаў, названага Ліяй, да горада склаваў пад назвай Любек і ракі Травенны.

Схолія 96. З Рыпы ў Фландрыю, у Сінкфал, плыць два дня і гэтулькі ж начэй. З Цынкфала ў Прол, у Англіі, - два дня і адну ноч. Апошні - крайняя паўднёвая кропка Англіі, а плыць туды з Рыпы на паўднёвы захад. Ад Прола Брытаніі да Святога Матфея - адзін дзень, адтуль да Фара, поруч святога Якава, - тры дня і тры ночы. Адтуль - два дня і дзве ночы да Лісабона, плыць увесь час па куту на паўднёвы захад. З Лісабона ў Нарвес - тры дня і тры ночы на паўднёвы захад. Ад Нарвеса да Тэррагоны - чатыры дня і чатыры ночы, а плыць на паўночны ўсход. Ад Тэррагоны да Барселоны - адзін дзень ужо на паўночны ўсход. Ад Барселоны ў Марсэль - адзін дзень і адна ноч амаль на ўсход, трохі адхіляючыся да поўдня. Ад Марсэлю ў Мессін на Сіцыліі - чатыры дня і чатыры ночы на паўднёвы ўсход. Ад Мезцына да Аккарона - 14 дзён і гэтулькі ж начэй на паўднёвы ўсход, больш адхіляючыся да ўсходу.

Схолія 97. Хто жадае патрапіць у Англію, падстаўляе ветразі паўднёва-усходняму ветру.

2. Пасля знікнення таго біскупства, якое мы апісалі трэцім, у Ютландыі заставалася толькі два біскупствы, а менавіта: шлезвігскае і рыпскае, пакуль пасля нядаўняй смерці рыпскага біскупа Вала наш архібіскуп сваёй уладай не падзяліў яго біскупства на чатыры, паставіўшы ў Рыпу Адона, у Архусу Хрысціяна, у Выбарг Херыберта, а ў Вендзілу Магнуса. Апошні, вяртаючыся пасля свайго дастаўлення, патрапіў у караблекрушэнне на Эльбе. Замест яго архібіскуп паслаў [у Вендзілу] Альбрыка. Гэтыя чатыры біскупа пры дапамозе караля Свейна атрымалі тады ў кіраванне Рыпу.

Схолія 98. Першым біскупам у Шлезвіге быў Харольд, другім Паппон. трэцім - Радольф.

Схолія 99. Паміж Архусай і Вендзілай, каля Выбарга ў... размешчана... (Нечытаемая па чынніку страты тэксту. - В. Р.)

Схолія 100. Паміж акіянам і Вендзілай знаходзіцца збытнае скаламі мора Скаген, якое звернута ў бок паўночных выспаў.

 Схолія 101. (Нечытаемая па чынніку страты тэксту. - В. Р.)

Схолія 102. Першым біскупам Рыпы быў Ліафдаг, другім - Отэнкар, трэцім - Вал, чацвёртым - Одан.

Схолія 103. Першым біскупам у Вендзіле быў Магнус - манах, другім - Альбрык.

3. Архібіскуп жа прызначыў з ліку сваіх клірыкаў: у Шлезвіг - Ратольфа, на Зеланд - Віллельма, на Фюн - Эліберта. Апошні, кажуць, збегшы ад піратаў, першым адкрыў выспу Фаррыю, якая хаваецца далёка ў акіяне насупраць вусця ракі Эльба, і, заснаваўшы манастыр, зрабіў [гэту выспу] заселенай. Адзначаная выспа размешчана супраць Хадэлоі. Яе працягласць не больш за восем міль, а шырыня - чатыры. Людзі там выкарыстоўваюць для падтрымання агню салому і абломкі караблёў. Кажуць, што калі піраты рабаваннем атрымаюць там якую-небудзь - хай нават самую невялікую - здабычу, то яны адразу ж пасля гэтага або загінуць у караблекрушэнні, або будуць кім-ліба знішчаны, так што ніводны з разбойнікаў не вернецца дахаты цэлым. Таму яны, звычайна, з вялікай павагай выплачваюць жывучым на выспе пустэльнікам дзесяціну з нарабаванага. Выспа гэта да таго ж вельмі ўрадлівая, багата птушкай і багата скатом. На ёй высіцца адзіны ўзгорак, а дрэў - няма ніводнага. Яна акружана суровымі скаламі, і толькі ў адным месцы адкрываецца ў ёй праход: там і прэсная вада. Месца гэта ўпадабана ўсімі маракамі, а па большай частцы - піратамі. Ад гэтага выспа атрымала яшчэ адна назву - Хейлігланд. Па ўсёй відавочнасці. менавіта яна называецца ў "Жыцці святога Віллеброрда" Хасецісландам, размешчаным на мяжы абласцей данаў і фрызаў. Ёсць і іншыя выспы супраць Хрызіі і Даніі, але яны не гэтак характэрны.

Схолія 104. У тым акіяне, пра які толькі што згадвалася, ёсць выспа Хосетысланд, якая цяпер носіць імя Харрыя ці Хейлігланд. Яна ляжыць ад Англіі на тры дня вяслярнага плавання. Гэта выспа ляжыць гэтак блізка да зямлі фрызаў і нашай Віррахі, што яе можна адтуль убачыць.

 Схолія 105. У "Жыцці Ліулгера" распавядаецца, што ў часы Карла нехта Ландрык быў хрышчоны па імі біскупа.

4. Буйная выспа Фюн размешчана пры вусці варварскага заліва за Вендзілай. Яна суседнічае з краінай Ютландыя, так што да яе вельмі блізка з любой вобласці Ютландыі. На выспе знаходзіцца вялікі горад Одэнсе, а атачаюць Фюн дробныя астраўкі, якія ўсе маюць шмат пладоў. Варта мець на ўвазе, што, калі ты намерваешся патрапіць з Ютландыі на Фюн, трэба трымаць шлях сапраўды на поўнач, А таму, хто адпраўляецца з Фюна на Зеланд, трэба рухацца тварам на ўсход. Існуюць дзве пераправы на Зеланд: адна з Фюна, другая з Архузана, ляжаць жа яны ад Зеланда на роўныя прамежкі. Мора [у тых краях] па прыродзе бурнае, яно пагражае адразу дзвюма небяспекамі: калі нават табе павязе з ветрам, ці ледзь сыдзеш ад рук піратаў.

 Схолія 106. Першым біскупам на Фюне быў Рэгінгер, другім – Эйльберт - манах.

5. Вельмі вялікая выспа Зеланд размешчана глыбока ў заліве Балтыйскага мора. Яна славіцца як моцнымі мужамі, так і багаццем пладоў. У даўжыню выспа складае два дня шляху, у шырыню - амаль гэтулькі ж. Самы вялікі яе горад - Роскальд, месцазнаходжанне дацкага караля. Гэта выспа выдалена ад Фюна і Сконіі на роўныя адлегласці, так што туды можна патрапіць за адну ноч. Да захаду ад Зеланда знаходзяцца Ютландыя, горад Архуса, Алабург і Вендзіла, з поўначы ж - пустэльня - нордманскі праліў, з поўдня - вышэйапісаная выспа Фюн і склаванскі заліў, з усходу ў мора выступае Сконія - ў ёй ёсць горад Лундона.

Схолія 107. Паміж Зеландам і Хюнам ляжыць маленькі астравок пад назвай Спрога. Гэты прыстанак разбойнікаў, якія ўяўляюць вялікую небяспеку для падарожных.

Схолія 108. Першым біскупам у Зеландыі быў Хербранд, другім -Авакон, трэцім - Віллельм.

6. Там шмат золата, сабранага пірацкім рабаваннем. Самі ж піраты, якіх там завуць вікінгамі, а ў нас аскаманамі, плацяць даніну дацкаму каралю, зашто ён дазваляе ім рабаваць варвараў, у шматлікасці жывучых вакол гэтага мора. З прычыны такога становішча рэчаў гэтыя піраты часцяком марнатравяць вольнасцю, прадстаўленай ім у стаўленні да чужынцаў, звяртаючы яе на сваіх. Яны да таго не давяраюць адзін аднаму, што, злавіўшы, адразу ж прадаюць адзін другога без жалю ў рабства - усё роўна сваім таварышам ці варварам. І шматлікае яшчэ ў законах і звычаях данаў адваротна выгадзе і справядлівасці. Мне здаецца карыснага нічога нельга згадаць з гэтага, хіба толькі скажу пра тое, што яны адразу ж прадаюць тых жанчын, якія апыняюцца аганьбаванымі. Мужчыны ж, вінаватыя перад каралеўскай вялікасцю ці заспетыя на месцы злачынства, аддаюць перавагу быць абезгалоўлены, чым зведаць збіццё. У данаў няма іншых відаў пакаранняў, акрамя смяротнага пакарання смерцю і звароту ў рабства. Яны мяркуюць, што асуджанаму робіць гонар заставацца вясёлым, бо даны гэтак пагарджаюць слёзы і рыданні, а таксама іншага роду выразы скрухі, якія ў нас лічацца звычайнымі, што плакаць у іх не паложана ні пра свае грахі, ні пра смерць блізкіх.

Схолія 109. На пляцы вісіць грамадская сякера (publica securis), пагражаючы вінаватым смяротным прысудам; калі ж здарыцца, што яна выносіцца, то прысуджаны ідзе на пакаранне смерцю, радуючыся, як быццам на баль.

7. Існуе шмат перапраў з Зеланда ў Сконію, найкароткая ж - у Хальсінпурге, яго нават можна бачыць з берага. Сконія - гэта вобласць Даніі. Яна вельмі прыгожая, ад чаго і адбываецца яе назва. Сконія хвалебная мужамі, збытная пладамі, багатая таварамі, а зараз да таго ж [яшчэ] пакрыта цэрквамі. Па памеру яна ўдвая больш Зеландыі, а цэркваў у Сконіі трыста, пры тым што на Зеландзе іх, кажуць, палова гэтага ліку, а на Фюне траціна. Сконія ўяўляе сабою ўскрайкавую вобласць Даніі, гэта амаль выспа, бо яна з усіх бакоў акружана морам і толькі ў адным месцы злучаецца з зямлёй вузкай палоскай, якая ідзе з усходу і размяжоўвае Данію і Свеонію. У тых краях ляжаць густыя лясы перадгор'яў і суровыя горы, якіх ніяк нельга пазбегнуць на шляху са Сконіі у Готыю, так што нават пачынаеш сумнявацца, на якім з двух шляхоў лягчэй пазбегнуць небяспекі: ці аддаць перавагу марскім цяжкасцям сухапутным, ці ж сухапутныя марскім.

Схолія 111. Спачатку з гэтай выспы - а рымскія гісторыкі звалі яе Скантыяй, Гангавіяй ці Скандынавіяй - выйшлі лангабарды, ці готы. Тамтэйшай сталіцай з'яўляецца Лундона (г. зн.Лунд.-В. Р.). Заваёўнік Англіі Кнуд жадаў, каб яна супернічала з Брытанскай Лундонай .

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz