Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГЕНАТЫП ГЕРМАНЦАЎ

01.02.2010, 10:44

Сучасныя этнасы характарызуюцца не гэтулькі перавагай той ці іншай гаплагрупы (гэта значыць вызначанай структуры мутацыйных кластараў у мужчынскай Y-храмасоме), колькі вызначанай прапорцыяй набору гаплагруп сярод папуляцыі. У сілу гэтага наяўнасць у чалавека якой-небудзь гаплагрупы не вызначае яго генетычную прыналежнасць да пэўнага этнаса, але паказвае на ступень верагоднасці такой прыналежнасці, прычым верагоднасць можа быць аднолькавай для зусім розных этнасаў. Этнагенез германцаў адбываўся ў гістарычны час падчас змешвання розных плямёнаў жалезнага стагоддзя і фармавання іх агульнай мовы, ладу жыцця, развіцця рамёстваў і духоўнага свету. Геаграфічнае размеркаванне асобных гаплагруп Y-храмасомы адлюстроўвае галоўным чынам рассяленне першабытных плямёнаў у эпоху позняга палеаліту і ў меншай ступені пазнейшыя міграцыі плямёнаў. Германцы падчас міграцый, распачатых яшчэ да Вялікага перасялення народаў, асімілявалі шматлікія еўрапейскія плямёны, перадаючы ім сваю мову, таму арэал германскіх моў не дазваляе вылучыць набор гаплагруп і тым больш асобную гаплагрупу, якую можна было б упэўнена лічыць германскай. У цэлым сучасныя народы, якія размаўляюць на германскіх мовах, маюць у сваім генафондзе 3 пераважныя гаплагрупы: I1, R1b, R1a. Гаплагрупа R1a асацыюецца з экспансіяй індаеўрапейцаў на захад Еўропы 6-8 тыс. гадоў назад; R1b характарызуе плямёны Заходняй Еўропы, чый арэал рассялення прыкладна супадае з кельцкімі народамі, але гаварыўшымі на неіндаеўрапейскіх мовах; I1 (стар. I1a) з'яўляецца тыпова скандынаўскім маркерам, які магчыма быў пераважным у ранніх германскіх плямёнаў і дагэтуль сустракаецца з найвялікай чашчынёй (да 35 %) на поўдні Скандынавіі і ў Даніі. Лічыцца, што I1 - гэта маркер палеаеўрапейскага насельніцтва, якое перажыло апошняе буйнае абледзененне ў раёне Іберыйскага паўвострава, і затым рушыла на поўнач, услед за адыходзіўшым ледніком. У цэлым па гаплагрупам біялагічныя продкі германцаў выходзілі да Балтыйскага мора з поўдня, паўднёвага ўсходу і ўсходу 15-10 тыс. гадоў назад [16] У сучасных немцаў пераважнай з'яўляецца гаплагрупа R1b (амаль 50 %), якая тым не менш характэрна першым чынам для нашчадкаў кельтаў. Тацыт пакінуў класічнае апісанне вонкавага выгляду германцаў: "Цвёрдыя блакітныя вочы, русыя валасы, высокія целы… вырастаюць з такім целаскладам і такой постаццю, якія прыводзяць нас у здзіўленне."На высокі целасклад германцаў зважаюць амаль усе антычныя аўтары. Крыніца: http://germany.ucoz.es/load/istorija/genotip_germancev/3-1-0-14 (Г.А.: на маю думку аўтар гэтага аркыкулу зблытаў сёняшніх немцаў і антычных германцаў і абсалютна не раскрыў паходжанне лужычан (сорбаў), прусаў і іншых шматлікіх народаў не кельцкага паходжання).

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz