Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРЫЙСКІ СЛЕД СЯРОД ЦЮРКАМОЎНЫХ НАРОДАЎ

(частка 5)

Жаксылык Сабітаў

Пасляслоўе

Адказваючы на пастаўленае напачатку гэтай працы пытанне, мы жадаем сказаць, што высокае утрыманне гаплагрупы R1a1 у вышэйпералічаных народаў тлумачыцца некалькімі шляхамі, асабліва праз скіфа-сакскія плямёны, і праз народ дзі, які пражываў поруч Кітая(байдзі, усунь), і іх нашчадкаў - агузскія (целескія) плямёны. Паспрабуем, зыходзячы з гэтага, апісаць гісторыю усходняй R1a1. У часы андронаўскай культуры, яе носьбіты занялі Мінусінскую катлавіну, пакінуўшы там генетычны след, які пазней быў выяўлены ў хакасаў. Апроч таго, міграцыі арыяў ішлі і па паўднёва-усходнім кірунку. Такім шляхам народ дзі прыйшоў з захаду у Кітай, дзе кітайцы запазычалі ад іх калясніцы, разам са звярыным стылем у мастацтве і некаторымі бронзавымі прыладамі [15]. Рассяліўшыся побач з кітайцамі, дзі жылі раздробненымі плямёнамі. У 7 веку да н.э. байдзі былі выгнаны кітайцамі на паўднёвы захад. Племя усунь па антрапалагічных прыкметах было блізка дзі, таму мы мяркуем, што яны таксама былі ўладальнікамі гаплагрупы R1a1. Яны прыйшлі з усходу на тэрыторыю Кіргізіі, паглынуўшы рэшткі сакаў і юечжы (кушан). У 5-м веку усунь, ратуючыся ад жужаней, адступілі ў горы Цянь-Шаня [28]. У 3-м веку да нашай эры чыдзі (чырвоныя дзі) выйшлі ў стэп, і, хутчэй за ўсё, былі падпарадкаваны хунам. Нашчадкі чырвоных дзі сталі звацца целе. Да 5-га стагоддзя нашай эры целе былі ўжо цюркамоўныя. У 5-6 веках адбывалася першая міграцыя агузскіх плямёнаў (булгары), выкліканая барацьбой з усходнімі суседзямі жужанямі. Да моманту утварэння Цюркскага каганата целескія плямёны шырока распаўсюдзіліся па стэпавай частцы Еўразіі, пачынаючы ад усходняй Манголіі да Прычарнамор'я (булгары, хазары). У 745, 840, 1040-х гадах шматлікія целескія плямёны пакінулі Манголію, перасяляючыся на Захад (кіпчакі, уйгуры, куны і г.д.) Пакінутыя былі асіміляваны мангольскімі плямёнамі. Целескія плямёны сталі асновай шматлікіх цюркамоўных народаў. Прафесія гісторыка падобна прафесіі следчага. Як і следчы, гісторык на аснове розных дадзеных павінен будаваць свае версіі і гіпотэзы. Як дактыласкапія дапамагла вырабіць пераварот у крыміналістыцы, так і ДНК-генеалогія зможа вырабіць буйныя змены ў нашым разуменні гісторыі. ДНК-генеалогія стала новай прыладай гістарычнай навукі, якая дапаможа значна павялічыць раскрывальнасць гістарычных загадак. Мы ў гэтым артыкуле асвятлілі толькі агульныя рысы распаўсюду R1a1 сярод некаторых этнасаў. Думаю, пры назапашванні новых дадзеных мы зможам адказаць на шматлікія пытанні этнагенезу розных папуляцый. Літаратура 1. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 252. 2. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 91-93 3. Клёсов А.А. Вестник Российской Академии ДНК-генеалогии. Том 1, № 2, стр. 319-320 (2008). 4. Клёсов А.А. Вестник Российской Академии ДНК-генеалогии. Том 1, № 3, стр. 419 (2008). 5. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 28. 6. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 40 7. История Казахстана (с древнейших времен до наших дней) том 1. Алматы (1996), стр. 158-161. 8. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 41 9. История Казахстана в произведениях античных авторов т.1. Астана (2005), стр. 72-75 10. История Казахстана (с древнейших времен до наших дней) том 1. Алматы (1996), стр. 249. 11. Кляшторный С.Г. Султанов Т.И. «Казахстан: Летопись трех тысячелетий». Алма-Ата (1992), стр. 39-42 12. История Казахстана (с древнейших времен до наших дней) том 1. Алматы (1996), стр. 273-274. 13. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва (1997), стр. 333-334. 14. Клёсов А.А. Вестник Российской Академии ДНК-генеалогии. Том 1, № 4, стр. 624 (2008). 15. Кляшторный С.Г. Савинов Д.Г. «Степные империи древней Евразии». Санкт-Петербург ( 2005), стр.17. Васильев Л. Древний Китай. Том 1. Москва (1995), стр. 147-155. 16. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва (1997), стр. 38-39. 17. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва (1997), стр. 321, 328-329. 18. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва (1997), стр. 327 19. Кляшторный С.Г. Савинов Д.Г. «Степные империи древней Евразии». Санкт-Петербург (2005), стр.60. 20. Кляшторный С.Г. Савинов Д.Г. «Степные империи древней Евразии». Санкт-Петербург (2005), стр.52-54. 21. Ахинжанов С.М. «Кипчаки в истории средневекового Казахстана». Алматы (1995), стр.50. 22. Ахинжанов С.М. «Кипчаки в истории средневекового Казахстана». Алматы (1995), стр.59. Кляшторный С.Г. Савинов Д.Г. «Степные империи древней Евразии». Санкт-Петербург (2005), стр.132-133. 23. Клёсов А.А. Вестник Российской Академии ДНК-генеалогии. Том 1, № 4, стр. 620-627 (2008). 24. Кляшторный С.Г. Савинов Д.Г. «Степные империи древней Евразии». Санкт-Петербург. 2005. стр.60-68. 25. История Казахстана (с древнейших времен до наших дней) том 1. Алматы. 1996. стр. 322-333. 26. История Казахстана (с древнейших времен до наших дней) том 1. Алматы. 1996. стр. 314-322. 27. Ахинжанов С.М. «Кипчаки в истории средневекового Казахстана». Алматы. 1995. стр.84. 28. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва. 1997. стр. 190. 29. Гумилев Л.Н. «История народа хунну» т.1. Москва. 1997. стр. 50.

(Г. А.: гістарычны факт:

1. АНДРОНАЎСКАЯ КУЛЬТУРА (культурна-гістарычная агульнасць) - агульная назва групы блізкіх археалагічных культур бронзавага веку, якія ахоплівалі ў 2300 да н. э. - 1000 да н. э. Заходнюю Сібір, заходнюю частку Сярэдняй Азіі, Паўднёвы Урал. Андронаўская культура развіваецца на базе ямнай. Распаўсюд андронаўскай культуры адбываўся нераўнамерна. На захадзе яна даходзіла да раёна Урала і Волгі, дзе кантактавала са зрубнай культурай. На ўсходзе андронаўская культура распаўсюдзілася да Мінусінскай катлавіны, часткова ўключыўшы ў сябе тэрыторыю ранняй афанасьеўскай культуры. На поўдні асобныя матэрыяльныя помнікі выяўлены ў раёне горных сістэм Капетдага (Туркменія), Паміра (Таджыкістан) і Цянь-Шаня (Кіргізія) - у вобласці рассялення дравідамоўных плямёнаў[3]. Паўночная мяжа распаўсюду андронаўскай культуры супадае з мяжой тайгі. Андронаўскую культуру, як правіла, адносяць да індаіранцаў[4], якія з'яўляліся носьбітамі гаплагрупы R1a[5].

2. ЯМНАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура эпохі позняга меднага веку - ранняга бронзавага веку (3600-2300 да н. э.). Распаўсюджана ва Ўсходняй Еўропе ад Урала да нізоўя Дуная, галоўным чынам у стэпах Прычарнамор'я. Характэрнай рысай ямнай культуры з'яўляецца пахаванне памерлых у ямах пад курганамі ў становішчы лежачы на спіне, з сагнутымі каленамі. Целы пасыпаліся охрай. Пахаванні ў курганах былі множнымі, і часцяком вырабляліся ў розны час. Выяўлены таксама пахаванні жывёл (каровы, свінні, авечкі, казы і каня), што характэрна для прота-індаеўрапейцаў. Ямная культура бярэ пачатак ад хвалынскай культуры ў сярэдняй плыні Волгі і ад сярэднестогаўскай культуры ў сярэдняй плыні Дняпра, а таксама яе генетычна злучаюць з культурай варонкападобных кубкаў. Ямная культура злучаецца з познімі пратаіндаеўрапейцамі у рамках курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас.

2.1. ХВАЛЫНСКАЯ КУЛЬТУРА (званая таксама пратакурганная) - энеалітычная археалагічная культура Паўночнага Каўказа і Сярэдняга Паволжа V-IV тыс. да н. э. Склалася на аснове самарскай культуры, але ў значна шырэйшым арэале. Блізкая сярэднестогаўскай культуры і часам вылучаецца разам з ёй у адзіную агульнасць. Магільнікі хвалынскай культуры прадстаўлены даліхакраннымі шырокатварымі еўрапеоідамі.

2.1.1. САМАРСКАЯ КУЛЬТУРА - энеалітычная археалагічная культура начала V тысячагоддзі да н. э., існаваўшая ў раёне Самарскай Лукі ракі Волга. Сфармавалася на аснове раней існаваўшай у гэтым жа рэгіёне сярэдневолжскай культуры сярэдняга неаліту. У рамках курганнай гіпотэзы Самарская і адбываўшыя ад яе хвалынская і ямная культуры лічацца індаеўрапейскімі. Пахавальны абрад і археалагічныя знаходкі ў магілах самарскай культуры ў цэлым аналагічныя матэрыяльнай культуры днепра-данецкай культуры за адным выключэннем. На артэфактах, знойдзеных у пахаваннях, выяўлены малюнкі коней. Мяркуючы па салярным арнаменце керамікі, носьбіты культуры ушаноўвалі сонцу.

2.1.2. СЯРЭДНЕВОЛЖСКАЯ КУЛЬТУРА - неалітычная археалагічная культура Сярэдняга Паволжа VI-V тысячагоддзяў да н. э. Роднасная шэрагу іншых усходнееўрапейскіх культур: прыкаспійскай, сярэднеданской і днепра-данецкай.

2.2. СЯРЭДНЕСТОГАЎСКАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура эпохі энеаліта (4500-3500 да н.э), распаўсюджаная ў стэпах Прыазоў’я паміж Дняпром і Донам. На ўсходзе яе лакальныя разнавіднасці даходзілі да сярэдняга Паволжа. Развілася на базе днепра-данецкай культуры і эвалюцыянавала ў ямную культуру. Фаза II сярэднестогаўскай культуры (4000-3500 да н. э.) характарызуецца з'яўленнем у пахаваннях шнуравай керамікі і каменных баявых сякер. Меркавана, сярэднестогаўская культура - першая, якая прыручыла каня. Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас, сярэднестогаўская культура можа з'яўляцца прарадзімай пратаіндаеўрапейцаў.

2.3. КУЛЬТУРА ВАРОНКАПАДОБНЫХ КУБКАЎ - стараеўрапейская неалітычная археалагічная культура V тыс. да н. э. Прадстаўлена земляробамі і жывёлагадоўцамі. Генетычна злучана з культурай Ленд’ел, якая ахоплівае геаграфічна Сярэдняе Падунаў’е і заходнюю частку Карпацкага басейна, уключаючы міжрэчча Савы і Дравы на поўдні і Сілезію і Малапольшу на поўначы.

2.3.1. ЛЕНД’ЕЛ - еўрапейская археалагічная культура эпохі неаліту (4900-3400 год да н. э.). Сфармавалася на базе лакальнага варыянту культуры лінейна-істужачнай (лінейна-лентачнай) керамікі (дакладней, культуры накольчатай керамікі).

2.3.2. ЛІНЕЙНА-СТУЖАЧНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА (ангел. Linear Pottery culture, фр. Culture ruban?e, ням. Linearbandkeramische Kultur, LBK) - найболей распаўсюджаная неалітычная культура Цэнтральнай Еўропы 5500 4500 гг. да н. э. Грамадства LBK разглядаецца як матрыярхальнае. …Яшчэ адна гіпотэза паходжання лінейнай керамікі ўвязвае яе з уплывам мезалітычных культур Усходняй Еўропы. Прысутнасць малюнкаў Багіні-маці дазваляе зрабіць абгрунтаваныя здагадкі пра найболей распаўсюджаны сярод іх культ, успадкаваным яшчэ з палеаліту. Гэты культ быў прыўнесены граветцкай культурай з заходняй Азіі і паўднёвай Расіі краманьёнцамі і прадстаўлены ў Еўропе шматлікімі знаходкамі палеалітычных "венер". (Г.А.: Аднак, самы ранні Усходні Гравет узнік на тэрыторыі Беларусі: гл. вёскі Бердыж і Юравічы). Такім чынам, археалагічна вытокі андронаўскай культуры генетычна злучаны з днепра-данецкай культурай, калі разглядаць праз прамежкавыя культуры: Ямную, Хвалынскую, Самарскую, Сярэдневолжскую, Сярэднестогаўскую. Вельмі цікавы факт, што Ямная культура генетычна злучана з культурай лінейна-стужачнай керамікі, якая па адной з гіпотэз мае уплыў з мезалітычных культур Усходняй Еўропы (найбольшы уплыў ва Ўсходняй Еўропе меў поўдзень Беларусі і Поўнач Украіны.

3. ДНЕПРА-ДАНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА Днiпро-донецька культура 4 500 - 2 200 г. да н. э. Археалагiчная культура эпохі неаліту на Усходнім Палессі Беларусi і на паўночным-усходзе Украіны. Назва паходзiць ад месца першых вынаходніцтваў ў Падняпроўі і на Паўночным Данцы. На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з верхнедняпроўскай, нарвенскай і нёманскай культурамі. Першапачаткова культура сфарміравалася на ўзбярэжжах Дняпра на Кіеўшчыне, Чаркашчыне і Палтаўшчыне, на ніжняй Прыпяці і на верхнім цячэнні Северскага Данца. Крэмневыя вырабы на раннім этапе мелі рысы мезалітычнай эпохі, найбольш тыповымі з якіх былі мікраліты і архаічныя сякеры. У афармленні посуда прасочваюцца вытокі беларускага народнага геаметрычнага арнамента2. Днепра-данецкая культура - усходнееўрапейская субнеалітычная археалагічная культура V-III тыс. да н.э., пераходная да земляробства.

Генетычныя сувязі

Падобна з суседнімі культурамі, якія засялялі басейны Дняпра (Трыпальская культура) і Волгі, у прыватнасці, з Самарскай культурай (у сярэднім Паволжы). Вядомы адмысловец у вобласці першабытнай археалогіі Ўсходняй Еўропы Д. Я. Целегін лічыў, што крыніцай культуры быў мезаліт поўдня Беларусі[5], культура займала арэал ад Віслы да Дняпра, але прыхільнікі курганнай гіпотэзы, распаўсюджваючы яе і на роднасныя культуры, даводзяць да Волгі і Урала і лічаць, што носьбіты гэтага культурнага комплексу казалі на праіндаеўрапейскай мове[6]. Змянілася сярэднестогаўскай культурай.

Антрапалагічнае аблічча

Прадстаўнікі днепра-данецкай культуры былі ярка выяўленымі краманьёнцамі, што істотна адрознівала іх ад міжземнаморскага аблічча прадстаўнікоў балканскага неаліту, але збліжала іх з прадстаўнікамі мезаліту Паўночнай Еўропы (Эртэбелле). Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі” кажа: Днепра-данецкая культура – грабенчата-накольчатай керамікі культура, археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5-3 тысячагоддзе да н.э.), якія жылі на Усходнем Палессі і на паўночна-усходняй Украіне. На захадзе яе арэал абмежаваны рэкамі Случ і Гарынь, на усходзе нізоўямі Сажа і Дзясны, на поўдні дняпроўскім надпарожжам і Данцом. Вядома каля 250 помнікаў, з іх палавіна на тэрыторыіі паўднёва-усходняй Беларусі.

Продкі днепра-данецкай культуры

Помнікі верхнядняпроўскай доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты днепра-данецкай культуры (гомельска-чарнігаўскі на другім, рагачоўскі на трэцім этапе развіцця). Пасля даследванняў І.М. Цюрынай і А.Г. Калечыц вылучана як самастойная. З энцыклапедыіі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”. Верхнядняпроўская культура , археалагічная культура неалітычных плямён, якія жылі ў канцы 5-га – 3-га тысячагоддзя ва ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў. Аснову гаспадаркі складалі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы існавання культуры пачалі развівацца земляробства і жывёлагадоўля. Насельніцтва жыло на паселішчах, якія размяшчаліся на дзюнных узгорках поймы Дняпра, Сажа і іх прытокаўі на краі пойменных тэрас. Верхнядняпроўская культура (верхняе Падняпроўе) пакінула да 500 вядомых стаянак, з якіх даследавана толькі каля 40. (Г.А.: а гэта ж перыяд 5-3 тысячагоддзе да новай эры) Верхнедняпроўская культура паўстала на базе Сожскай. Зліццё некалькіх культурных традыцый (Грэнская культура, Свідэрская культура) прывяло да фармавання на тэрыторыі ўсходняй Беларусі Сожскай культуры. (Г.А.: але ў гэтым рэгіёне –даліны рэк Прыпяці, Дняпра – межавалі і перапляталіся і іншыя культуры: Нёманская мезалітычная, Нарвенская, Маглемазе і г.д.) Сожская культура - археалагічная культура позняга мезаліту (6 - 5 тысячагоддзі да н. э.) у басейне верхняга Дняпра. Назву культура атрымала па месцазнаходжанні найболей даследаванай стаянкі Горкі (Чэрыкаўскі раён) на Сожы. Адметная рыса помнікаў Сожскай культуры: шырокае выкарыстанне ў якасці нарыхтовак для прылад працы адшчэпаў, часта з крэйдавай скарынкай. Характэрны наканечнікі стрэл з правільна аграненых ножападобных пласцін. Для інвентара помнікаў Сожскай культуры характэрны постсвідэрскія сіметрычныя наканечнікі стрэл, прызматычныя, канічныя, аморфныя нуклеусы, скрабкі, разцы розных тыпаў, скоблі, праколкі, авальныя ці з перахопам сякеры. Сожская культура сфармавалася ў спрыяльных умовах стабілізацыі прыроднага становішча канца барэальнага - начала атлантычнага перыядаў і атрымала ў спадчыну асноўныя рысы крэмневага інвентара Грэнскай культуры (тэхніка расшчаплення крэменя, адмысловыя тыпы скрабкоў, разцоў, лёзаў) і Свідэрскай культуры (формы наканечнікаў стрэл). Сожская культура мае агульныя рысы з помнікамі позняга этапу Бутаўскай культуры і Нёманскай мезалітычнай культуры, што абумоўлена агульнай свідэрскай асновай іх фармавання. На базе Сожскай культуры пазней паўстала Верхнедняпроўская культура эпохі неаліту. А цяпер параўнаем час і месца продкавага гаплатыпу гаплагрупы R1a.

Гаплатып скіфа:

Паводле Герадота, скіфы панавалі ў Азіі 28 гадоў (653-625), трымаючы ў сваёй залежнасці Мідыю і іншыя дзяржавы [2]. Адзін са скіфаў гэтага перыяду 2600 гадоў назад мог стаць родапачынальнікам аднаго з кланаў R1a1 у Анатоліі. Менавіта гэту дату паказвае разгляд набору 36 дзевяцімаркерных гаплатыпаў R1a1 у Анатоліі, з продкавым гаплатыпам [3]

13-25-16-10-X-Y-Z-12-10-13-11-30

Продкавы гаплатып Расіі, Украіны і Сярэдняй Азіі (Казахстан, Таджыкістан): Цікава, што набор з 26 гаплатыпаў Расіі, Украіны і Сярэдняй Азіі (Казахстан, Таджыкістан) сыходзіцца да аднаго і таго ж продкавага гаплатыпу

13-25-16-10-11-14-12-12-10-13-11-30

Продкавы гаплатып па Клёсаваму у натацыі FTDNA)

13 25 16 11 11 14 12 12 10 13 11 30

ідэнтычны гаплатыпу вышэй (меркаванаму скіфскаму), і паказвае час жыцця агульнага продка 4500 гадоў назад [4]. Натуральна, 4500 гадоў назад скіфаў як такіх не было, але іх агульны продак праглядаецца з дадзенага супастаўлення гаплатыпаў. Дадатковы штрых: па даследваннях Клёсава продкавы гаплатып мае Скрыпка. Род Скрыпка найболей распаўсюджаны ў рэгіёне Днепра-данецкай культуры. Сама з адбылася з роду Скрыпак, што жывуць на тэрыторыіі Беларусі ў даліне Прыпяці. Разбег мутацый у гаплатыпах і адпаведныя фармальныя (і даволі бескарысныя) разлікі паказалі, што часы пасялення "агульных продкаў" усходніх славян па абласцях даволі падобныя:

Пензенская - 4100 гадоў назад

Ліпецкая - 4650

Тамбоўская - 3225

Арлоўская - 3725

Бранская – 5300 (Г.А.: этнічныя беларусы)

Разанская - 4875

Смаленская – 4100 (Г.А.: этнічныя беларусы)

Цвярская – 5450 (Г.А.: этнічныя беларусы)

Іванаўская - 3950

Наўгародская - 3850

Валагоцкая - 4175

Архангельская – 5150

звярніце увагу, што на этнічных беларускіх землях ў Расіі “агульны продак” жыў раней. Даных па Беларусі няма, прыходзіцца браць даныя суседзяў. Крыніца: http://www.lebed.com/2009/art5471.htm) А цяпер параўнайце час, месца узнікнення і распаўсюджання Днепра-данецкай культуры і гаплатыпаў гапларупы R1a.)

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz