Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Белару́ская мо́ва — мова беларусаў, уваходзіць у сям’ю індаеўрапейскіх моў, яе славянскай групы і ўсходнеславянскіх моваў падгрупы, на якой размаўляюць у Беларусі і па ўсім свеце, галоўным чынам у Расіі, Украіне, Польшчы[1].

Б.м. падзяляе шмат граматычных і лексічных уласцівасцяў з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (Гл. таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моваў).

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[2]: беларускай літаратурнай мовы і альтэрнатыўнай нормы, г.зв. «тарашкевіцы».

Колькасць носьбітаў

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22% насельніцтва краіны.

Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49% насельніцтва краіны.

Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43% усяго насельніцтва краіны.

У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць у доме» ~3,686 млн. (36.7%) жыхароў. Між іх, ~3,370 млн. (41.3%) беларусаў, ~0,257 млн. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[3]

Паводле больш шырокіх мерак, ~ 6,984 млн. (85.6%) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6,715 млн. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце, як пададзена на Этналогу.

У Расіі Б. м. прызнаюць «вядомай ім мовай» ~0,316 млн. жыхароў, між іх ~0,248 млн. беларусаў (~30,7% агульнага ліку, звесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г. у сеціве). У Украіне Б. м. прызнаюць «роднай мовай» ~0,055 млн. беларусаў (~19,7% агульнага ліку, звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г. у Сеціве).

У Польшчы Б. м. прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць у доме» ~0,040 млн. жыхароў (звесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г.).

Афіцыйны статус і выкарыстанне

 

Гміны ў Падляскім ваяводстве, у якіх уведзена альбо можна ўвесці беларускую мову як дапаможную (стан на 08.02.2010).

Беларуская мова з'яўляецца адной з двух (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае.

Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца, ў асноўным, на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае змяншэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19%, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8% ад агульнай колькасці школьнікаў краіны.[4].

Беларуская мова ў Польшчы

На тэрыторыі Польшчы паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншансцях ад 26 студзеня 2005 беларуская мова ўведзена ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:

• горад і гарадская гміна Гайнаўка (3 снежня 2007)

 • гміна Орля (7 мая 2009)

• гміна Нараўка (16 чэрвеня 2009)

• гміна Чыжы (8 лютага 2010)

• гміна Гайнаўка (28 мая 2010).[5][6]

Фанетыка

Фанетычная сістэма сучаснай Б.м. складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[7] зычных.

Алфавіт

Беларускі алфавіт

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіту старацаркоўнаславянскай мовы.

Яго сучасная форма была замацавана ў 1918, і складаецца з 32 літар. Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка – да 11–12 ст.).

Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом. Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту,

Гл. таксама:

Раманізацыя беларускай мовы.

Гісторыя

Гісторыя беларускай мовы

 

Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)

Пашыранасць беларускай мовы у 1915 годзе ў Усходняй Еўропе Умоўным часам пачатку гісторыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы лічыцца пачатак 19 стагоддзя.

Гісторыя развіцця Б.м. умоўна падзяляецца на наступныя перыяды:

• да 13 ст.: праславянскі.

Дадаткова ў рускім і савецкім мовазнаўствах выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.).

Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст. (гл.: Узнікненне старабеларускай мовы).

• 13—18 ст.: старабеларускі.

Абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцяў фанетыкі і практычным знікненнем старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства (гл.: Гісторыя старабеларускай мовы і Узнікненне старабеларускай мовы; пра паходжанне азначэння «старабеларуская мова» гл.: Асновы старабеларускай мовы).

• з 19 ст.: адным з першых даследчыкаў беларускай мовы быў Іван Аляксеевіч Нядзёшаў.

Цікавыя факты

Адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал "Белсат" дзейнічае ў Польшчы і транслюе свае перадачы на Беларусь праз спадарожнік.

Зноскі

1. ↑ Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналогу.

2. ↑ Кампендыум...

3. ↑ . Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/.

4. ↑ Артыкул "Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?"

5. ↑ Urzędowy Rejestr Gmin, w których jest używany język pomocniczy

6. ↑ Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009

7. ↑ Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 абыймае ўсе зычныя гукі, лучна з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Б.м.

Літаратура

• Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус.Энцыкл.. - Мн.: БелЭн, 1994. - 654 с.

• Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

• Каліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм. // Личность – слово – социум: материалы VIII Международной науч.-практ. конф. 28-29 апреля 2008 г., Минск: в 2 ч./отв. ред. Т.А. Фалалеева. – Минск : Паркус-Плюс, 2008, ч. 1., 256 с., ISSN 2076-4588, c. 105–110.

• Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, ISBN 978-80-7414-324-3, 2010, 300 s. s. 112-190.

• Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с. ISBN 985-482-033-5, ISBN 985-428-614-2.

• Півторак Г. П. До питання про українсько-білоруську мовну взаємодію донаціонального періоду: (Досягнення, завдання і перспективи досліджень) // Мовознавство. – 1978. – № 3. – С. 31–40.

• Півторак Г. П. Українська, білоруська, російська: Три мови – три історії // VІ Міжнародний конгрес україністів (Донецьк, 26 черв. – 1 лип. 2005 р.): Доповіді та повідомлення. – Кн. 5: Мовознавство. – К., 2007. – С. 521–529.

• Півторак Г. П. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов: Міфи і правда про трьох братів слов’янських зі «спільної колиски». – К.: Академія, 2001. – 152 с. (2-ге вид., доп. – К.: Арістей, 2004. – 180 с.). У Сеціве

 • Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Гл. таксама

• Белазар

• Сямімоўны слоўнік

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz