Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ДЫЯЛЕКТЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Дыялекты беларускай мовы[1]: Паўночна-ўсходні Паўднёва-заходні Сярэднебеларускія гаворкi Палескія (заходнепалескія) гаворкі

Лініі: Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі) Усходняя мяжа заходняй групы рускіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)

Мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак (1980, Беўзенка) Беларуская народна-дыялектных мова падзяляецца вучонымі на два асноўных дыялекты, паўночна-заходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленых пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі.

Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адзін ад аднаго характарам акання, наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы, або ў вядомых толькі умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю дыфтонгаў, дзекання і цекання, змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук Яўхім Карскі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР сумесна з Беларускім Дзяржаўным універсітэтам і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР.

На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «дыялектычны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі. У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як трасянка.

Гэта — размоўная мова з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай граматыкай і фанетыка. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку.

Літаратурны беларускі выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.

Класіфікацыя беларускіх дыялектаў Для беларускай мовы вылучаюць наступныя асноўныя групы дыялектаў[2]:

• Паўночна-усходні дыялект — Віцебская вобласць, паўночны ўсход і цэнтральная частка Магілёўскай вобласці

o Віцебская група дыялектаў — усход Віцебскай вобласці

o Полацкая група дыялектаў — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці

o Усходне-Магілёўская група дыялектаў — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці

• Сярэднебеларускія дыялекты — паласа праз поўнач Гарадзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей

• Паўночна-заходні дыялект — Гарадзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці

o Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў— Гарадзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці

o Слуцкая група дыялектаў — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці

o Мазырская група дыялектаў — поўдзень Гомельскай вобласці

• Палеская група дыялектаў — паўднёвы захад Брэсцкай вобласці

Зноскі

1.  Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.

2. Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9

Крыница: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%8B_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz