Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ПАЧОБКІ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

"ГРАМАТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ" Б. ПАЧОПКІ (Hramatyka bielaruskaj mowy. Apracawau B.Pacobka), граматыка беларускай мовы, складзеная настаўнікам беларускай мовы Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі, рэдактарам газеты "Bielarus" Б. Пачопкам і надрукаваная асобнай кнігай беларускай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня, сакавік 1918[1]).

На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[2], магчыма, на падставе аўтарытэту Пачопкі, які быў тады там дырэктарам[3].

Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачопкам.

Ацэнкі

Граматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч).

Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы[4] і, у выніку, цалкам непрыдатнай.

Зноскі

1.  Такім чынам, трохі раней за першае выданне граматыкі Тарашкевіча.

2.  Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. – Брэст: ПП В.Ю.А., 2004.

3. Лёсік, С.303.

4.  Справаздача БНТ у Вільні, паданая паводле: Лёсік, С.304.

• Язэп Лёсік. Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.) [3.5.1928] // Лёсік Я. 1921—1930: Зб. тв. / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: НАРБ: Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ); ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў). С.302—306.

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0_%D0%9F%D0%B0%D1%87%D0%BE%D0%B1%D0%BA%D1%96

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz