Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

БЕЛАРУСКАЯ ФАНЕТЫКА

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Фанетычная сістэма беларускай мовы, «беларуская фанетыка»: гукавы лад беларускай літаратурнай мовы.

Гукавы склад

Улучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю.

Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.

Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][1], [і].

Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][2], [г’][2], [г´][3], [г´’][3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].

Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]

У цэлым, галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моваў.

Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь].

У складзе зычных гукаў:

• існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’];

• няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅];

• заўсёды цвёрдыя [ч] і [р];

• гукі [г] заўсёды фрыкатыўныя, выбухныя гукі [г] практычна не існуюць, апроч некалькіх гістарычна іншаземных словаў;

• шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".

Гл.далей:

Табліца артыкуляцыі беларускіх галосных,

Табліца артыкуляцыі беларускіх зычных.

Артыкуляцыйная база

Агульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць (велярызацыя) іншых.

З агульнай ненапружанасці вынікаюць: замена губна-губнога [в] у пэўных месцах на губна-губны [ў] і цвёрдае вымаўленне губных у канцы словаў і перад зычнымі (сем, дроб, сям'я [с'амйа]).

Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц'], адпаведна.

Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад'ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя.

У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў.[4] Ад многіх моваў беларуская адрозніваецца вялікай колькасцю мяккіх зычных.

Пры ўтварэнні большасці мяккіх зычных кончык языка падымаецца да паднябення, што стварае ўражанне іх асаблівай мяккасці (палатальныя [з'] і інш.) Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных ("мяккасць") і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных.

«Спеўнасць» мовы праяўляецца ў адсутнасці рэдукцыі галосных[5].

Мяккія і цвёрдыя зычныя

Частка беларускіх зычных можа быць цвёрдымі і мяккімі, утвараючы пары.

Заўсёды цвёрдыя, без мяккіх адпаведнікаў: [ж], [ш], [дз][6], [дж], [ч], [ц][7], [р].

Заўсёды мяккія: [й].

Свісцячыя і шыпячыя зычныя

Паводле акустычнага ўражання вылучаюцца свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’],

і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж].

Падоўжаныя зычныя

У беларускай мове зычныя могуць адрознівацца даўжынёй гучання, якая паказвае на стык марфем: [ад̅ац’] аддаць, [ат̅ул’] адтуль.

Таксама даўжыня гучання зычных можа служыць дзеля адрознення словаў, набываючы, т.ч., фаналагічнае значэнне: насенне—на сене, мяккі ж— мякіш.

Да такіх належаць: [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [л’], [н’].

Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў

"Аканне" і "яканне"

Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.

 "Дзеканне" і "цеканне"

Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.

Прыстаўныя і ўстаўныя гукі

Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі.

Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных

Пераход галосных у зычныя

Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[9].

Чаргаванне складоў З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".

Асаблівасці артыкуляцыі

У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’] [з’].

Наогул, пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’] [з’] [ц’] [дз’] гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы.

Асаблівасці памякчэння зычных

У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў.

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца ўтварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х].

Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц][10].

Артыкуляцыя зычных у беларускай мове

 ... Артыкуляцыя галосных у беларускай мове[11] ...

Зноскі

1.  Азначаецца таксама знакам [э].

2. 2,0 2,1 Фрыкатыўны гук.

3.  3,0 3,1 Выбухны гук, які захаваўся толькі ў некалькіх запазычаных словах.

4.  Дзеля параўнання: у каўказскіх мовах больш характэрная заднеязычная, гартанная артыкуляцыя; ва ўкраінскай мове больш зычных утвараецца ў пярэдняй частцы ротавай поласці, артыкулююць кончык языка і яго пярэдняя частка, таму ўкраінскія зычныя — больш напружаныя. Сучасная беларуская мова... C.34,35.

5.  Сучасная беларуская мова... C.35.

6.  Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [д] і [дз’].

Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].

7. ↑ Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [т] і [ц’]. Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].

8.  Паводле некаторых аўтараў (Сцяцко), заўсёды.

9.  Але не кожнае спалучэнне "галосная+ў" з'яўляецца вынікам такога пераходу.

10. Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [т] і [ц’].

Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].

11.  У залежнасці ад пазіцыі, у беларускай мове галосныя могуць мяняць свой характар без змянення асноўных акустычных якасцяў, напр., пасля мяккіх зычных галосныя бываюць больш пярэднімі чым пасля цвёрдых.

Крыніцы

• Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

• Беларуская мова: Вучэб. дапам. / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва і інш.; Пад рэд. М. С. Яўневіча. — Мн. : Выш. школа, 1991. ISBN 5-339-00539-9.

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%84%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz