Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС 1959

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Правапіс беларускай мовы (1959), нарматыўны правапіс беларускай мовы (з 1.1.1958, у школах — з 1.9.1958).

Папулярна з гэтым правапісам звязваецца год яго першага выпуску асобнай кнігай — 1959.

Праект частковых удакладненняў і змяненняў правапісу 1934 г. быў падрыхтаваны Арфаграфічнай камісіяй пад старшынствам Я. Коласа і К. Крапівы (1950—1951), апублікаваны ў 1951, дапрацаваны варыянт — у 1956, і зацверджаны пастановай Савета Міністраў БССР "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу" (11.5.1957).

Арфаграфічны даведнік "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" быў выданы асобнай кнігай, падрыхтаванай у Інстытуце мовазнаўства АН БССР пад кіраўніцтвам К. Крапівы і П. Глебкі (1959).

Звод гэтых правіл арфаграфіі ўваходзіў у акадэмічныя выданні граматыкі беларускай мовы (1962—1966 і 1985).

Адным з прынцыповых змяненняў было памяншэнне ўплыву паходжання лексікі на яе правапіс, асабліва ў пісанні ненаціскнога "э"/"е".

З двух крайніх варыянтаў, адзначаных у прэамбуле праекту 1951 г., г.зн. поўнага падпарадкавання іншаземных словаў прынцыпу акання/якання, і поўнага непадпарадкавання, канчаткова быў выбраны змяшаны варыянт з пашырэннем прынцыпу акання на ўсе словы, незалежна ад паходжання, і з распаўсюджаннем прынцыпу якання на словы са славянскай асновай і на "даўно запазычаныя" неславянскія словы.

Гл.далей:

Дзяржаўная камісія па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы (1993).

Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%81_1959

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz