Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АРТЫКУЛЯЦЫЯ, ФАНЕТЫКА

З пляцоўкі Вікіпедыя.

АРТЫКУЛЯЦЫЯ (ад лац.: articulo - "расчляняю") - у фанетыцы, сукупнасць прац асобных вымаўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў мовы.

Пры вымаўленні любога гуку мовы прымаюць, у той ці іншай ступені, ўсе актыўныя вымаўленчыя органы.

Становішча гэтых органаў, неабходнае для ўтварэння дадзенага гуку, стварае яго артыкуляцыю, аддзельнасць гукаў, выразнасць іх гучання.

Артыкуляцыя гуку складаецца з 3 этапаў:

1. Экскурсія - падрыхтоўка маўленчага апарата да вымаўлення гуку, або пачатак артыкуляцыі;

2. Вытрымка - само вымаўленне з захаваннем становішча органаў, неабходнага для вымаўлення;

3. Рэкурсія - заканчэнне артыкуляцыі, якое ўяўляе сабой завяршэнне гуку, пры якім органы мовы змяняюць сваё становішча для вымаўлення наступнага гуку або пераходзяць у стан супакою.

У рэальных умовах звычайна прамаўляюцца не асобныя гукі, а маўленчы ланцужок, тады экскурсія наступнага гуку накладваецца на рэкурсію, а часам і на вытрымку папярэдняга гуку.

Крыніцы http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8F%D1%86%D1%8B%D1%8F,_%D1%84%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz