Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ: з'ява адхілення ад нормаў у адной мове з-за прыкладання да яе нормаў іншай мовы.

Можа ўзнікаць у абставінах двухмоўя або шматмоўя. Узровень праяўлення моўнай інтэрферэнцыі залежыць ад моўнай кампетэнцыі білінгва (полілінгва).

Адрозніваюцца наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

МАРФАЛАГІЧНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рознамоўных лексем (у родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у родавых і склонавых формах лічэбнікаў, адметнасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і інш.).

СІНТАКСІЧНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў (кіраванне і інш.).

ФАНЕТЫЧНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з адметнасцямі фанетычных сістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаў мовы.

ЛЕКСІЧНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з розніцамі або частковымі падабенствамі ва ўласналексемным і семантычным аспектах розных моваў.

 СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з несупадзеннем словаўтваральных фармантаў у аднакаранёвых словах розных (але блізкіх) моваў.

АКЦЭНТНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ звязаная з разыходжаннямі ў націску ў рознамоўных лексемах.

Зноскі

Літ.: Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6.

Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%96%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%84%D0%B5%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%8F

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz