Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АБРАДАВЫЯ ТКАНІНЫ

 

Адзiн з матэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасцi беларусаў. У якасцi А. т. выкарыстоўвалi даматканыя, фабрычныя тканіны i разнастайныя вырабы з ix (прадметы адзення, ручнiкi, абрусы, посцiлкi i iнш.).

Маглi быць тканіны, спецыяльна вырабленыя ддя пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), i прадметы штодзённага цi святочнага ўжытку, што набывалi абрадавую функцыю толькi ў пэўным абрадзе.

Характар абраду вызначаў абставiны, час i спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённiк), наяўнасць цi адсутнасць дэкору, асаблiвасцi арнаментальнага аздаблення, каларыстычных спалучэнняў (напр., перавага белых цi чорных колераў у жалобных, пасцяных тканінax).

А. т. выконвалi некалькi функцый: сацыяльна-эканам. (памер пасагу, колькасны склад атрыбутаў нябожчыка), знакавую (вывешванне ручнiка як знака жалобы), эстэтычную (узорыстыя тканіны ў вясельным абрадзе), вызначалi нацыянальную або рэгiянальную прыналежнасць. А. т. звязаны з магiчнай сiмволiкай.

Cімвaлам злучэння служылi ручнiк-падножнік, а таксама ручнiк, якiм звязвалi маладых на вяселлi. 3асцерагальнае значэнне мела ахвяраванне тканін на прыдарожныя, надмагiльныя крыжы (гл. Апатрапей).

 

 

3 сiмволiкай ураддiвасцi звязана ахвяраванне узорыстых тканін бярозе як духу раслiннасцi ў вясенне-летнiх абрадах. Гл. таксама арт. Абрадавы касцюм.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8433

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz