Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АБУТАК

 

Элемэнт традыцыйнага строю, сэмантычна вылучаны ў багата якіх абрадах (калядных, пахавальных і інш.).

У глыбокай старажытнасьці абутак быў своеасаблівым «пасьведчаньнем» родавай прыналежнасьці. Кожны род меў сваю форму абутку, матэрыялам для якога служыла скура з задніх ног татэмнай жывёліны.

У Сярэднявеччы скураны абутак упрыгожваўся вышыўкай ніткамі. Узоры мелі магічны характар. Вядомыя абрады, у якіх па памерлых ахвяравалі стары стаптаны абутак.

Яшчэ нядаўна мейсцамі існаваў звычай: на Каляды дзяўчаты набіралі поўныя начоўкі свайго абутку і падкідвалі ўгару.

Чый абутак хутчэй выпадзе з начовак, тая дзяўчына магла спадзявацца неўзабаве выйсьці замуж.

На Беларусі існуе нямала паданьняў пра археалягічныя помнікі (гарадзішчы і курганы), якія нібыта былі насыпаны швэдамі (французамі, туркамі, татарамі), што нанасілі зямлю ботамі. (Беларуская міталогія)

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/62

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz