Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АБЯРЭГІ Ў ДАРОГУ

 

Каб у дарозе абараніць сябе, сваіх родных, хатнюю жывёлу, у народзе існавала вялікая колькасць магічных дзеянняў, замоў і абярэгаў.

-Часцей за ўсё абярэгамі на вяселлі ці ў час хрэсьбіннага абраду выступалі чацвярговая соль і хлеб, жыта (увогуле зерне збожжавых культур), асвячоная вада: «У якую б дарогу ні ішоў чалавек, трэба браць з сабой акраец хлеба і дроб солі, то не трапяцца шкодныя прыгоды».

-Моцным абярэгам у дарозе лічылі мак, асвечаны на Спаса-Макавея.

-Перад далёкай дарогай чалавек жадаў атрымаць падтрымку сакральнага месца ў хаце – стала, тройчы пацалаваўшы яго. Стол цалавалі і пасля вяртання дадому.

Перад тым як адправіць маладых у храм, бацька нявесты тройчы па сонцы абводзіў іх вакол стала.

-Дарога ў сімвалічным плане дзяліла прастору на дзве паловы: правая была для людзей і Боскага пачатку, левая -- для звяроў і таго свету. ----Таму, каб засцерагчы сябе пры сустрэчы з людзьмі ці жывёламі, неабходна было перайсці на правы бок і сказаць: «Я іду сваёй дарогаю, а ты -- сваёй».

-Ідучы ў далёкую дарогу, з сабой бралі жменю роднай зямлі, якая будзе «сцерагчы, дапамагаць» у цяжкія моманты. Пры гэтым казалі так: «Радзімая хата, радзімая зямля, зберагайце раба Божага (імя) на шляхах-дарогах».

-Арэх-спарыш заўсёды лічыўся надзейным ахоўнікам у дарозе. -Абярэгам у дарогу было і адзенне, апранутае на левы бок.

-Белы гарлачык у некаторых рэгіёнах носіць назву «адалень-трава» (рус.). У купальскую ноч яе збіралі па сажалках і затоках, каб у неабходным выпадку ўзяць з сабой у дарогу як надзейны сродак ад розных бедаў і няшчасцяў.

-У час вяселля перад маладымі мялі дарогу, а венік выкідалі далёка ад хаты. Лічылася, калі на дарозе былі закапаны рэчы, накіраваныя на разлуку маладых, венік возьме на сябе гэту інфармацыю.

-«Каб маладых не зачаравалі ў дарозе, як яны едуць да вянца, то як толькі яны выязджаюць з двара, то ў варотах кладуць салому і запальваюць яе ды пераязджаюць цераз той агонь.

Тым яны ўжэ гартуюцца і не баяцца ніякіх чараў. А заўжды знойдуцца такія ліхія людзі, што наробяць усялякіх псотаў. Больш усяго яны там, дзе вельмі глыбокія каляіны, кладуць у іх дзяркач.

От, калі маладыя, не пераязджаючы цераз агонь, да ўз’едуць на дзяркач, то ўсё, што ўдзеена, пэўна збудзецца».

Автор: «Народная газета». http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/e7d33d8d71397044.html

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz