Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АБЯРЭГІ МАЛАДЫХ

 

Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі.

-На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі. 

-Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абразДзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).

-Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са споднягабоку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады. ----Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак.

-Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага  колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.

Автор: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда». http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/cdd9a29012ff1617.html

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz