Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АВЕЧКА

 

Авечка — адна са старажытных хатнiх жывёл, якая ходзiць ў статку i ахоўваецца пастухом, таму што не мае магчымасцi i здольнасцi самастойна зберагчы сябе ад драпежных звяроў.

Яна стала ўвасабленнем бездапаможнасцi. У казках маладая авечка з'яўляецца сiмвалам чалавечага глупства i бясконцай даверлiвасцi.

Дзякуючы лагоднасцi i рахманасцi вобраз авечкi атрымаў у хрысцiянстве алегарычны сэнс: авечкамi ў пропаведзях завуць вернiкаў, а грэшнiкаў называюць авечкамi, якiя збiлiся з правiльнага шляху, заблудзiлiся.

Баран у культуры ўсходнiх славян стаў увасабленнем упартасцi, нястрыманай iмпульсiўнасцi. Акрамя таго, у народных творах баран сiмвалiзаваў цыклiчнасць пладаноснасцi прыроды i сонечную цеплыню сакавiцкага раўнадзенства.

Народныя знахары часта выкарыстоўвалi авечак пры лячэннi цяжкахворых дзяцей. Для гэтага дзiця загортвалi ў кажух i клалi на парозе свiрана. Бацька заганяў статак. Лiчылася, што авечкi, якiя пераступяць праз дзiця, забяруць яго хваробу.

Для таго, каб павялiчыць колькасць авечак у статку, сяляне старалiся набыць у мяснiка тую авечку, якая iшла "пад нож". Лiчылася, што такая авечка прынясе статку поспех i дабрабыт.

Калi сяляне збiралiся стрыгчы авечак, яны чакалi, калi на небе з'явiцца маладзiк, бо лiчылася, што ў такiм выпадку новая поўсць нарасце хутка i будзе густой i чыстай.

Сяляне лiчылi, што ў сераду i пятнiцу нельга купляць (набываць) цi стрыгчы авечак, iнакш "воўна псуецца, мяшаецца, блытаецца". Калi для стрыжкi авечак пазычалi нажнiцы, то, калi вярталi iх гаспадару, абавязкова абкручвалi iх поўсцю з першай i апошняй стрыжанай авечкi.

Святы Васiль, якога ушаноўваюць 24 жнiўня, у сялянскiх гаспадарчых клопатах быў звязаны з пачаткам стрыжкi авечак i наступнымi турботамi па пераапрацоўцы поўсцi i вырабе неабходных на зiму цёплых рэчаў.

Сяляне ў гэты дзень казалi: "Святы Васiлiй авечкам поўсць дае". З гэтага дня паўсюдна пачыналi стрыгчы авечак: да вялiкага марозу яны павiнны былi паспець нарасцiць сабе новую поўсць. Па вёсках ездзiлi майстры гэтай справы са сваiмi прыстасаваннямi для стрыжкi. (Беларуская міталогія)

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

АВЕЧКА

 

АВЕЧКА, паводле мiфалагiчнага падання, як i свiння, злеплена богам з глiны, толькi галава ў яе са смалы. Таму авечка баiцца гарачынi, хаваецца ў цень ад спякотнага летняга сонца.

Прыручаная ў глыбокай старажытнасцi, авечка мела вялiкае гаспадарчае i культавае значэнне. Добра дастасаваная да гадавання вандроўнымі пастухамі, яна дазваляла чалавеку выжыць ва ўмовах засушлiвых, небагатых раслiннасцю стэпаў, нагор’яў i да т. п.

Авечка была адной з важных ахвярных жывёл (пасля каня i каровы) Авечка успрымаецца традыцыйнай свядомасцю і як сімвал маўклівай пакорлівасці (параўн.: «Ці гэта ж вы людзі, а не авечкі?»).

Ягнё было сiмвалам Хрысціянста (ахвярны баранчык, распяты на крыжы) як адзін з асноўных вiдаў жывёл, прызначаных багам. (Беларуская міталогія)

Крыніца: http://sonca.by/nashi-tradicii/tradicii.html?start=20

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz