Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АБЯРЭГ У ДАРОГУ

 

Тыя людзі, якія адпраўляліся ў далёкую дарогу або пераязджалі на новае месца жыхарства, бралі з сабой жменю роднай зямлі.

-Зямлю бралі ў далёкую дарогу, і калі здаралася, што чалавек паміраў на чужыне, то яе абавязкова высыпалі яму на магілу.

-Жменьку зямлі зашывалі ў ладанку і насілі як абярэг ад нячыстай сілы і пракляццяў.

-Калі хто-небудзь з мужчын ішоў на вайну, то перад хатай выконваўся наступны рытуал.

Чалавек босай нагой пакідаў на зямлі след, маці або жонка збіралі гэты адбітак на чысцюткую хусціну, завязвалі на два вузлы і неслі ў хату за бажніцу.

Людзі верылі, што з такім чалавекам нічога не здарыцца, таму што яго будзе перасцерагаць чырвоны кут. Калі ж чалавек вяртаўся дадому, зямлю высыпалі на тое ж месца, адкуль яе бралі.

-Знаўцы народных традыцый вучылі: калі на працягу сямі дзён на світанні сабраць зямлю з сямі магіл добрых нябожчыкаў, то гэта зямля будзе ратаваць ад усялякіх напасцяў.

-Калі трэба было вырашыць якую-небудзь складаную спрэчку і даказаць сваю праўдзівасць, чалавек кляўся зямлёй.

Той, хто лічыў, што праўда за ім, браў у рукі ці ў рот зямлю, або клаў яе сабе на галаву. Пры гэтым ён ведаў: зман недапушчальны, бо тут жа на вачах прысутных ён пачарнее, як зямля.

-Калі мужчына і жанчына жылі між сабой без царкоўнага шлюбу, то іх прымушалі з'есці крыху зямлі і паклясціся ў вернасці адно аднаму.

-Народныя лекары ведалі, што самым цяжкім быў праклён маці. Ні адзін знахар зняць яго не мог.

Каб паспрабаваць зняць праклён, сын або дачка павінны былі стаць на калені і з'есці жменьку зямлі або тройчы пацалаваць зямлю.

-Да матухны-зямлі людзі звярталіся з просьбай, каб усе тыя, з кім даводзіцца кантактаваць на працы або ў жыцці, ставіліся з павагай і разуменнем.

Автор: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда». http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/dff897647e3cf04e.html

 

 

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz