Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АВЕЧАЕ РУНО

 

У міфалогіі выступае як сімвал урадлівасці, часам атаясамліваецца з вобразам Сусветнага дрэва.

У антычным міфе пра арганаўтаў фігуруе авечае руно, якое вісіць на дрэве ў свяшчэнным гаі і ахоўваецца драконамі. Старажытныя грэкі прыносілі ў ахвяру Дэметры нямытую авечку В.

У Афінах аліўкавую галінку абгортвалі авечай В., абвешвалі садавінай, посудам з мёдам і віном і неслі ў храм Апалона.

У беларускіх паданнях звычайна апавядаецца, што выток ракі ці крыніцу ведзьма (чараўніца, шведка, цыганка і інш.) заткнула В. (мяшком В.).

У Верхаўлянах Бераставіцкага р-на, паводле падання, у крыніцы калісьці ўтапіўся сын ведзьмы. За гэта ведзьма заткнула крыніцу мяшком з В.

У Поразаве Свіслацкага р-на ручай высах ад таго, што цыганка кінула ў яго выток жмут авечай В. і загадала больш не цячы.

Паводле беларускіх казак, пры абрадзе выклікання цудоўнага каня спальвалі В. трох колераў – шэрую, вараную і рыжую. Яшчэ ў хецкіх рытуалах разам згадваюцца змяя і В.

Згодна з беларускім і літоўскім фальклорам Змей, праціўнік Грамавіка, ляжыць каля каранёў трохчасткавага Сусветнага дрэва на чорнай В.

У беларускіх замовах ад гадзюкі, вужакі, сліўня “змяя змяіная” ляжыць пад дубам на чорнай В. (Беларуская міталогія)

 Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz