Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

АГЛЯДЗІНЫ

 

Адзiн са звычаяў давясельнага абраду - сватання. Лакальныя назвы агледзiны, разглядзiны, умовіны, дамовiны.

Пасля першых (малых) запоiн, або малой гарэлкi, бацькi нявесты са сваякамi ездзiлi да жанiха, каб агледзець яго гаспадарку i пазнаёмiцца з умовамі, у якiх будзе жыць ix дачка.

Для таго, каб у сватоў склалася добрае уражанне пра жанiха, яго бацькi часам iшлi на падман: пазычалi ў суседзяў скацiну, пераварочвалi ўверх дном кадзi (кадушкi) i засыпалi дно жытам, каб зрабiць уражанне, што кадушкi поўныя.

Пасля азнаямлення бацькi нявесты вырашалi, цi працягваць “перагаворы” пра шлюб. Калi рашэнне было станоўчым, яны прымалi пачастунак.

У час застолля дамаўлялiся пра пасаг, заручыны i iнш. У выпадку адмовы бацькоў выдаць дачку яны вярталi жанiху выдаткi за запоiны.

Часам у А. ездзiлi бацькi жанiха са сваякамi, каб пазнаёмiцца а нявестай (станам яе здароўя, здатнасцю да работы), давекдацца пра заможнасць яе бацькоў.

У некаторых выпадках за А. нявесты бацькі жаніха або ён сам плацілі ёй грошы (“агляднае”).

(Беларуская міталогія).

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6843

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz