Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СВЯТАЯ АГАТА

 

Крыніца фото: http://www.vokrugsveta.ru/encyclopedia/index.php?title=TODAY:05_02

18/5 лютага калісьці на Валожыншчыне ў гэты дзень у царкву прыносілі асвячаць хлеб з уторкнутымі драбочкамі солі — лічылася, што ён «памоцны» карове, якой чаплялі яго на рогі, «каб сурокаў не баялася».

Пры пажары кідалі гэты хлеб у агонь, каб ён патух, ці ў чыстае поле, каб туды скіраваўся вецер.

Такое павер'е замацоўвалася і ў адпаведнай прыказцы: «Соль святой Агаты бароніць ад агню хаты».

У гэты, трэці пасля Грамніц, дзень звычайна прыглядаліся да надвор'я: калі здаралася цяпло, то больш ужо вялікіх халадоў не прадбачылася.

Крыніца фото: http://marinni.livejournal.com/569359.html

5 лютага - Агата - каталіцкая. У гэты дзень свяцілі соль і хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог бараніць ад пажару, перуна і раптоўных хвароб. Таму і вядома: “Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты”.

18 лютага – Агата - праваслаўная. Ахоўвалі жывёлу ад хвароб і хату ад Перуна.

 

Крыніца фото: http://katolikos.ru/

 

Крыніца фото: http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/454956

Крыніца фото: http://www.liveinternet.ru/users/gold-a/rubric/1757322/

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz