ГРАВЕЦКАЯ КУЛЬТУРА
Гравецкая культура (Гравет, Ла-Гравет, Лагравекая, Гравецянская) - археалагічная культура позняга палеаліту. Навукова датуецца 28 000 - 21 000 гг. да н. э. Названая па пячоры Ла Гравет (фр. la Gravette) у дэпартаменце Дардонь (Францыя). З'яўляецца трэцім этапам у арыньякска-перыгорскім комлексе культур. Па сваіх прыладах ставіцца да позняй перыгорской культуры. Змяніла арыньякскую культуру ў 3аходняй Еўропе. Папярэднічае мадлену. У Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе да Расеі існаваў Усходні Гравет. Характэрныя лёзы з пласцін з прытупленымі бакамі, тупымі і прамымі на другім боку. Вырабляліся малыя статуі голых Венер. Народ культуры: краманьёнцы, антрапалагічна падобныя 50 % сучаснага насельніцтва Еўропы. Як лічаць навукоўцы, народ склаўся таксама з часткі выжыўшых у халадах неандэртальцаў. Гэта пацвярджаецца блізкасцю гравецкай культуры і культуры класічных неандартальцаў - мусцье. Знойдзеныя на стаянцы (в. Бердыж) пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам характэрныя для касценкаўска-вілендорфскай культуры.
Усходні Гравет
Усходні Граветт, Паўлаў’ен - археалагічная культура позняга палеаліту падчас апошняга ледніка. Падобнасць вырабаў культуры з вырабамі гравецкай культуры дала ёй назоў. Вузейшае разуменне культуры абмежавана Вілендорф-касценкаўскай культурай. Археолагі вызначаюць пачатак культуры ў Аўстрыі і Маравіі (Вілендорф, Паўлаў) адкуль плямёны паляўнічых у пераходах за статкамі мамантаў засялілі даліны Віслы, Прыпяці, верхняга і сярэдняга Дняпра, Дона і магчыма далей. Навукова датуецца 30 000 (пачатак у Цэнтральнай Еўропе) - 20 000 гг. да н. э. Адна з самых характэрных рыс - прысутнасць палеалітычных венер (Вілендорфская Венера, Вестаніцкая Венера). Галоўныя помнікі: Хоцілева- 2, Гагарына, Касцёнкі- 8/2, Пушкары -1, Баршчова- 1, Вілендорф, Дольні, Вестонцэ, Пшедмосць, Паўлаў, Аўдзеева, Петржкавіцэ, Бердыж, Касцёнкі- 1/1 і магчыма Касцёнкі - 21/3, Зарайск.
ГРАВЕТ
ГРАВЕТ, верхнепалеалітычная культура, названая па стаянцы Ла-Гравет у дэпартаменце Дардонь (Францыя); раней яе адносілі да верхнеарыньякскай культуры, але сёння разглядаюць як самастойную. Гравецкая культура, верагодна, прынесена ў Еўропу з усходу, да яе звычайна адносяць помнікі Паўднёвай Расеі, такія як Гагарына. З распаўсюджваннем гэтай культуры звязана большасць жаночых фігурак, званых "палеалітычнымі Венерамі", выразаных з біўня маманта, косткі або каменя альбо вылепленых з сумесі касцянога попелу з глінай. Ва ўскрайкавых абласцях палеалітычнай Еўропы гравецкая тэхніка апрацоўкі краменя, галоўны від якой вузкія пласціны з уплатнёнай спінкай, праіснавала да канца эпохі палеаліту.
Усходні Гравет этнічных беларусаў.
Самая першая археалагічная культура, якая зафіксавана на тэрыторыі Беларусі называецца Гравецкая. Гравецкая культура існавала 28000-21000 да н.э. Народ культуры па словам навукоўцаў краманьёнцы, антрапалагічна падобныя на іх 50% сучаснага насельніцтва Еўропы
Да Гравецкай культуры на тэрыторыіі Беларусі належалі паселішчы – Бердыж, Юравічы Гомельскай вобласці. Да гэтай жа культуры належалі паселішчы Елісеевічы, Юдзінава Бранскай вобласці, Мезін Чарнігаўскай вобласці. Гэта ёсць тэрыторыі этнічных беларусаў. Культуру гэтых паселішчаў яшчэ называюць Усходні Гарвет.