Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА БАРОЎКА

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

БАРОЎКА – паселішча ранняга этапу грэнскай культуры каля вёскі Бароўка Быхаўскага р-на, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, на другой надпойменнай тэрасе Дняпра. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады 18 м. Выявіў і абследваў у 1973 г., даследваў у 1987 г. В.Ф. Капыцін, раскопана 280 кв. м плошчы. Культурны пласт 0,3 м. Уздоўж броўкі тэрасы на плошчы памерам 59*170 м выяўлены расшчэплены крэмень у выглядзе невялікіх скопішчаў. Знойдзены адшчэпы, пласціны, асколкі, кавалкі разбітага крэменю, канкрэцыі, нуклеусы, іх абломкі і інш., што сведчыць пра існаване на паселішчы месцаў па першаснай апрацоўцы крэменю, а таксама ўласна тронкавыя і асіметрычна-тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі на адшчэпах і пласціністых загатоўках, двайныя скрабкі з пласцін, скрабкі-разцы, скрабкі-праколы, скрабкі з выемкамі на краі, бакавыя, вуглавыя і сярэдзінныя разцы, сярэдзінныя і вуглавыя праколкі, рэжучыя і дзюбападобныя вастрыі, вырабы з выемкамі, прылады працы, якія секлі і інш. Крамянёвы інвентар паселішча падобны да знаходак на Мезінскай стаянцы (Чарнігаўская вобл.). Датуецца 12-10 тысячамі гадоў таму назад.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz