Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА

З энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”:

ЛІПСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура эпохі верхняга (позняга) палеаліту на Валыні, датуецца познамадленскім перыядам (19-12 тысячагоддзі да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнага сяла паблізу г. Дубна Ровенскай вобласці. Першыя помнікі выяўлены ў 1908 годзе (Гарадок). Раскопкі ў 1926 годзе праводзіў Л. Савіцкі. Найбольш грунтоўныя даследванні зроблены В.П. Савічам у 1960-63 гадах на стаянках паблізу сяла Ліпа і ў 1968-79 гадах на стаянках Кулычоўка каля г. Крамянец Цярнопальскай вобласці. Знойдзены рэшткі жытлаў, косці маманта, насарога, тура, зубра, паўночнага аленя, каня, пясца і інш., праколка, костка, птушкі з насечкамі, косць з антрапаморфнай выявай. Плямёна ліпскай культуры выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзілаў, нуклепадобныя сякеры і інш. Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі. Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на паўночнай Валыні і заходняй Беларусі ў басейнах Віслы і Нёмана.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz