Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА ХВОЙНА

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

ХВОЙНА, група археалагічных помнікаў у наваколлі в. Хвойна, Магілёўскага раёна. Стаянка ранняга этапу грэнскай культуры. За 3,5 км на У ад Магілёва, за 3 км на З ад шашы Ленінград (Санкт-Пецярбург) - Адэса, на левым беразе Дняпра, за 2 км вышэй вусця яго прытока р. Хвоенка. Адкрыў у 1975 і даследаваў 500 кв.м у 1985-89 г.г. В.Ф. Капыцін. Культурны пласт цёмна-шэрага колеру. Паўн. частка стаянкі знішчана кар’ерам, тая што захавалася, даследавана цалкам Знойдзены крамянёвыя прылады працы, сярод якіх пераважаюць скрабкі канцавых форм (32%), скрабкі двайныя (з кароткіх пласцін і адшчэпаў), разцы рэтушныя, на рагу зламанай загатоўкі і двухгранныя (амаль 29%), наканечнікі (уласна тронкавыя, асіметрычныя з бакавой выемкай грэнскага тыпу, з крутой рэтушшу краю пяра), вастрыі (ёсць з рэтушавай асновай), праколкі, вырабы з выемкамі, сякера з двухбаковай выемкай, пласціны-ўкладышы (ёсць з рэтушшу), дробныя асколкі і лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеусы. Стаянка існавала 12-10 тыс.г. таму назад. Інвентар сведчыць пра сувязь са стаянкамі Грэнск, Бароўка, Каромка, Лудчыцы. Літ:. 566, 570, 1155. В.Ф. Капыцін, А.А. Седзін.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz