СТАЯНКА АДРЫЖЫН – ПЯСЧАНАЕ.
З энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”
АДРЫЖЫН – ПЯСЧАНАЕ – стаянка лінгбі культуры (канец палеаліту – пачатак мезаліту) каля в. Адрыжын Іванаўскага раёна. Пясчанае, на схіле пясчаных пагоркаў вышынёй 3-6 м і ніжэй, месцамі апускаецца пад ваду. Найбольшая канцэнтрацыя знаходак ва ўсходняй паніжанай частцы помніка, каля трыангуляцыйнага знака і выхадаў мелу і крамянёвых адкладаў. Выяўлена ў 1920 годзе, даследвалі ў 1927 годзе польскі археолаг Мечыслаў Руксеруўны, у 1970 годзе У.Ф. Ісаенка. Сярод 900 апрацаваных крамянёў 50 прылад працы: разцы (бакавыя, вуглавыя, клінападобныя, сярэдзінныя), наканечнікі стрэл (тыпу лінгбі, арэнбургскія, свідэрскія, гамбурскага тыпу), доўгія і кароткія скрабкі, 60 пласцін і інш. Помнік датуецца 11- 6 тысяч. да н.э. крамянёвы матэрыял часткова падобны да знаходак на стаянцы Опаль. На тэрасе паўночнага берага воз. Пясчанае каля в. Уласаўцы Ісаенка у 1970 годзе сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў. Літ.: 1488. У.Ф. Ісаенка