СТАЯНКА ХАТЫЛЕВА 2
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
ХАТЫЛЕВА 2 - буйная верхнепалеалітычная стаянка ў Бранскай вобласці Расіі, якую звычайна адносяць да культурна-гістарычнай агульнасці усходні гравет. Час існавання, па выніках радыёвуглероднага аналізу, 24-21 тыс. гадоў да н.э. Мае шмат агульных рыс з іншымі стаянкамі старажытнага чалавека гэтай пары на Рускай раўніне: Касценкі I, Аўдзеева, Зарайск, Бердыж і Гагарына. Стаянка размешчана на высокім мысе каля сучаснага рэчышча Дзясны, да захаду ад сяла Хатылева, якое ў сваю чаргу ляжыць у 25 км да паўночнага захаду ад г. Бранска. Стаянка адкрыта Ф. М. Заверняевым у 1968 г. Ім жа ў 1969-1975, 1977 і 1981 гг. вывучана 554 кв. м помніка. Пасля вялікага перапынку працы былі адноўлены ў 1993 г. сіламі Інстытута археалогіі РАН пад кіраўніцтвам К. Н. Гаўрылава. З гэтага часу раскопкі працягваюцца бесперапынна. У наш час выкрыта ў цэлым больш 700 кв. м тэрыторыі стаянкі. Літаратура • Величко А. А., Грибченко Ю. Н., Маркова А. К., Ударцев В. П. О возрасте и условиях обитания стоянки Хотылёво 2 на Десне // Палеоэкология древнего человека. М., 1977. • Гаврилов К. Н. Верхнепалеолитческая стоянка Хотылёво 2. М., 2008. • Заверняев Ф. М. Остатки жилищно-бытового и хозяйственного комплексов на Хотылевской верхнепалеолитической стоянке // Советская археология, № 4. М., 2001. • Селезнев А. Б. Технология расщепления кремня на стоянке Хотылево 2 // Восточный граветт. М., 1998. КРЫНІЦА— «http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%BE%D1%82%D1%8B%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%BE_2» Каментар Г.А.: Бранская вобласць – гэта гістарычныя землі беларусаў.