Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА ЛУДЧЫЦЫ

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

ЛУДЧЫЦЫ, група археалагічных помнікаў каля в. Лудчыцы Быхаўскага раёна .

Стаянка-1 ранняга этапу грэнскай культуры. За 2 км на ПдУ ад вёскі, на правым беразе Дняпра, на мысе тэрасападобнай пляцоўкі утворанай 2 ярамі і размешчанай на выш. 11-12 м над узроўнем вады ў р. Рдзіца (правы прыток Дняпра). Выявіў у 1972 і даследваў 330 кв.м у 1972-73, 1988 В.Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,3 м, залягаў над пластом пяску на глыб 0,5-0,8 м.

Выяўлены рэшткі жытла авальнай формы (дыям. да 2,5) паглыбленага ў мацярык на 0,1-0,2 м. У цэнтры жытла выяўлены скопішча дробнага вуголля, попельныя плямы і прылады працы. За 2 м ад жытла знойдзены рэшткі лінзападобнага ў сячэнні агнішча, дыям. да 0,6 м, таўшч. попельнага пласта да 0,1 м.

Сярод знаходак крамянёвыя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, дробныя асколкі і лускавінкі крэменю, тронкавыя наканечнікі стрэл з пяром, скошаным крутой рэтушшу, двухгранныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі, пласціны са скошаным рэтушаваным канцом. Стаянка з’яўляецца сезонным паляўнічым лагерам з часовым жытлом драўлянай канструкцыі накшталт чума або ярангі.

Стаянка-2 эпохі мезаліту. За 2 км на ПнУ ад вёскі, на 1-й надпойменнай тэрасе правага берага р. Рдзіца. Выявіў і абследаваў у 1977 Капыцін. У агаленнях сабраны крамянёвыя канцавыя і круглявыя скрабкі, бакавыя і вуглавыя разцы. Вастрыі, праколкі, прылады з выемкамі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу. Літ.: 565, 567, 967. В.Ф. Капыцін, Я.Р. Рыер.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz