Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

МЕЗІНСКАЯ ПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ СТАЯНКА

(культура-родзіч Юравічам і Бердыжу)

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

МЕЗІНСКАЯ ПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ СТАЯНКА - археалагічны помнік позняга палеаліту. Тут быў знойдзены першы ў свеце ансамбль музычных прылад. Імем мезінскай стаянкі названа культура усходняга гравета - мезінская культура.  Археолагі таксама класіфікуюць культуру, як раннюю мадленскую культуру. Знаходзіцца поруч сяла Мезін Каропскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіна. Датоўка: каля 18000 гадоў да н. э. На стаянцы даследавана некалькі невялікіх круглявых наземных жытлаў, акружаных ямамі-схованкамі і вытворчымі цэнтрамі. Крэмневы інвентар (скрабкі, праколкі, разцы). Стаянка вядомая вялікай колькасцю мастацкіх твораў - фігуркамі птушак, пакрытымі арнаментам, бранзалетамі з мамантавага біўня, адзін з якіх пакрыты першым вядомым малюнкам меандра. Лічыцца, што бранзалеты былі выраблены з прамых пласцін біўня маманта, што былі загнуты невядомым спосабам. Неацэннай знаходкай на Мезінскай стаянцы ёсць дзіўныя вырабы з костак (таксама з арнаментам), якія ўяўляюць сабой музычныя прылады, якія ўжываліся для суправаджэння танцаў. Да так званых гучных прылад прыналежыць таксама "шумлівы" мезінскі наборны бранзалет, які складаецца з пяці асобных незамкнутых кольцаў. Гэта своеасаблівыя кастаньеты, якія пакуль яшчэ з'яўляюцца адзіным сведчаннем пра наяўнасць танцаў у палеалітычнай культуры Усходняй Еўропы. Тутака ж былі знойдзены і пасля расшыфраваны найстаражытныя графічныя запісы музыкі, гэта значыць тагачасныя ноты. Гэту дзіўную музыку звыш 20-тысячагадовай даўнасці ўжо некалькі гадоў можна чуць у выкананні чарнігаўскага ваеннага аркестра Паўночнага аператыўнага камандавання Ўзброеных Сіл Украіны. Стаянка была заселена ў зімовы час, тут актыўна палявалі на звера. Даследавалася Волкавым Ф. К., Чыкаленко Л. Е., Курыленко В. Е. і інш.

Літаратура • План раскопок • Фото браслета • Меандр с Мезина • Интерпретация фигурок с Мезина: Salmony A. Some Paleolithic Ivory-Carvings from Mazine. JSTOR, Vol. 12, No. 1/2. 1949. pp. 104—118.. Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%8F%D0%BD%D0%BA%D0%B0»

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz