АПРАЦОЎКА КРЭМЕНЮ.
В.Л.ЛІПНІЦКАЯ.
На тэрыторыі Беларусі з эпохі палеаліту найбольш прыдатнай сыравінай для атрымання прылад працы зручнай формы быў крэмень. Выяўлена шмат крэменездабыўных шахтаў (Ваўкавыскі р-н). Даследчыкі вылучаюць першасную і другасную апрацоўкі. Да першаснай адносяць расколванне каменю адбойнікам: ад моцнага па блоку крэменю да лёгкага пастуквання для збівання адросткаў, выступаў, адшчэпаў, пласцін. Другасная апрацоўка ўключае выраб прылады працы сколваннем лусак, падчэсваннем, нанясеннем рэтушы, разцовых сколаў, шліфаваннем, свідраваннем (адтуліны ў сякеры). Правільныя тонкія пласціны, мікраліты атрымлівалі з дапамогай адціскальніка. У эпоху бронзы некаторыя сякеры-молаты мелі гранёнае цела, веерападобнае лязо і з'яўляліся, магчыма, знакамі ўлады ці прадметамі культу. Паяўленне металу паступова выціснула ўжыванне крэменю як матэрыялу для вырабу прылад працы. Крыніца: http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/treatment-of-silicon.html