Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА БЕЛІЦА

З энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”

БЕЛІЦА - група археалагічных помнікаў каля вёскі Беліца Лідскага р-ну.

Стаянка -1. За 0,5 км на Пд ад вёскі, на краі правабярэжнай тэрасы вышынёй 8 м, ніжэй упадзення р. Залатая ў р. Нёман. Даўжыня ўздоўж краю тэрасы каля 1,5 км, шырыня 60-70 м. выявіў у 1970 г. Г.І. Гарэцкі, даследваў М.М. Чарняўскі. Культурны пласт месцамі да 0,3-0,4 м.

 Знойдзены крамянёвыя лістападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, бакавыя і клінападобныя разцы, скрабкі на пласцінах і адшчэпах, нажы, праколкі, сякеры, нуклеусы, у т.л. двухпляцовачныя прызматычныя, трапляюцца фрагменты керамікі з расліннымі дамешкамі ў гліне і інш. Адносіцца да свідэрскай культуры фінальнага палеаліту і мезаліту, ранняга этапу нёманскай культуры і ранняга бронзавага веку.

Стаянка-2. У пойме правага берага р. Нёман, ніжэй упадзення ў яго р. Залатая. Памеры 40*180 м. выявіў ў 1970 г. Гарэцкі, даследваў ў 1977-79 г.г. і 1982 г. Чарняўскі, ускрыта каля 600 кв. м плошчы. Культурны пласт 0,3-0,4 м. у паглыбленнях выяўлены невялікія агнішчы, знойдзены крамянёвыя скрабкі на адшчэпах, бакавыя і вуглавыя разцы, трапецыі, вастрыі, скоблі, нажы, аднапляцовачныя нуклеусы. Стаянка адносіцца да позняга мезаліту, яе крамянёвы матэрыял мае рысы яніславіцкай культуры.

Стаянка -4. на схіле надпоймавай тэрасы, на паўднёвай ускраіне вёскі. Памеры 50*90 м. Выявіў і даследваў у 1977 г. Чарняўскі, раскапана 40 кв. м плошчы. Культурны пласт 0,3 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы позняга мезаліту, ранняга неаліту, фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады шнуравой керамікі культур ранняга бронзавага веку. Літ.: 1289 М.М. Чарняўскі

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz