КАСЦЁНКАЎСКА-АЎДЗЕЕЎСКАЯ КУЛЬТУРА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
КАСЦЁНКАЎСКА-АЎДЗЕЕЎСКАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура позняга палеаліту. Навукова датуецца 22 000-19 000 гг. да н. э. Чацвёртая па часе археалагічная культура ў раёне ракі Дон пасля стралецкай, тэльманскай і гарадцоўскай. Уваходзіць у так званую Віллендорф-касцёнкаўскую агульнасць культур, гэта значыць групу помнікаў, ці культур верхняга палеаліту Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, аб'яднаных вакол агульных рыс матэрыяльнай і духоўнай культур. Насельніцтва культуры складалася як з прыйшоўшых з Крыму (стралецкая культура) і Каўказа (гарадцоўская культура), якія ўжо сталі мясцовым народам, так і з новапрыбыўшых паляўнічых з Маравіі, якія ў паходах за жывёламі перайшлі праз даліны Віслы, Прыпяці і Дзясны да Дона і заклалі аснову матэрыяльнай культуры мясцовага племя. (Г.А.: звярніце увагу на запіс - перайшлі праз даліны Віслы, Прыпяці і Дзясны да Дона. Я так разумею, што паляўнічыя прыйшлі на Дон з далін Віслы, Прыпяці і Дзясны) Галоўныя помнікі: Касцёнкі 1/1, 13, 14, 18, Аўдзеева пад Курскам, Зарайск (даліна Ака), Бердыж (верхняе Падняпроўе). Для Касцёнкаўска-аўдзееўскай культуры характэрны своеасаблівыя жыллёвыя комплексы, якія ўяўляюць сабою адкрытыя жылыя пляцоўкі з шэрагам вогнішчаў па доўгай восі, акружаных спальнымі зямлянкамі і ямамі-сховішчамі. Характарызуецца наканечнікамі дзід з бакавымі выманнямі (Г.А.: грэнскі тып, які ужо быў вядомы, судзячы па даце існавання культуры, з 22 000-19 000 гг. да н. э. Ды такія наканечнікі былі знойдзены і ў Бердыжы (ўзрост якога 27-25 тыс. год.), нажамі з абушком, разцамі, свердзеламі, наканечнікамі лістаподабнай формы і іншымі прыладамі працы. Культура пакінула шмат выдатных, багата арнаментаваных вырабаў з косткі. Сярод шматлікіх знаходак дробныя пласцінкі з косткі і мергеля, найболей распаўсюджаны антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі. Крыніца - «http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9A%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%B0%D0%B2%D0%B4%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&oldid=38508852»