Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

МАГІЛЁЎСКАЯ СТАЯНКА

Магілёўская стаянка грэнскай культуры знаходзіцца на ўсходняй ускраіне г. Магілёва за 1 км на ўсход ад чыгуначнага маста, на першай надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра. Памер 30x170 м. Выявіў у 1897 Е. Р. Раманаў, абследавалі ў 1925 і 1927 К. М. Палікарповіч, у 1975, 1985—86 В. Ф. Капыцін. Раскопам і шурфамі ўскрыта 180 м2. Культурны пласт 0,1 м залягаў у пясчаных адкладах на глыб. 0,2—0,6 м.

Знойдзены шматлікія прадукты расшчаплення крэменю (кавалкі, лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеўсы), прылады працы для апрацоўкі скуры, косці і дрэва (канцавыя, паўкруглыя, двайныя, нуклепадобныя скрабкі, рэтушаваныя, двухгранныя і на зломе загатовак разцы, праколкі, вырабы з выемкай, сякеры і інш.), прылады палявання (тронкавы наканечнік стралы, вастрыі, нажы). Унікальныя знаходкі пласцінак з прытупленым краем. Вышэй па цячэнні Дняпра ва ўрочышчы Гарадшчызна Раманаў выявіў стаянку эпохі неаліту, селішча жал. веку і ранняга сярэднявечча, якія знішчаны ў выніку распрацоўкі кар'ера.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz