Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА РЭКОРД

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

РЭКОРД, стаянка грэнскай культуры каля в. Рэкорд, Лоеўскага раёна. За 500 м на У ад вёскі, на 2-й надпоплаўнай тэрасе правага берага Дняпра, на беразе старажытнага вадаёма (зараз балота). Пл. 600 кв. м. Выявіў і даследаваў у 1978 М.І. Лашанкоў, у 1979 шурфоўку рабіў У.П. Ксяндзоў. Культурны пласт мезалітычнага часу разбураны ветравой эрозіяй, другасным засяленнем тэрыторыі ў раннім жалезным веку, рэшткі захаваліся на глыб. 0,5-0,7 м.

Знойдзены наканечнікі стрэл, скрабок, праколка, ланцэтападобнае вастрыё, пласціны і адшчэпы з затупленым краем, трапецыі, пласціністыя ўкладышы, скоблі, нуклеусы. Прылады працы зроблены з “сожскага” крэйдавага крэменю і дробназярністага кварцыту малінавага колеру. Адносіцца да позняга мезаліту, датуецца 6-5-м тысячагоддзем да н.э. Літ.: 618, 119. У.П. Ксяндзоў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz