Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

ГРЭНСКАЯ КУЛЬТУРА

Ў 11 тысячагоддзі да н.э. на Дняпры і Сожы пачала складацца Грэнская культура.

ГРЭНСКАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура позняга палеаліту і ранняга мезаліту (12 - 8 тыс. гадоў назад) Верхняга Падняпроўя, распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Адрозніваюць 2 этапы:

- фінальнапалеалітычны (ранні);

- раннемезалітычны (позні).

Па меры раставання апошняга ледніковага покрыва ў Скандынавіі, на мяжы плейстацэну - галацэну, плямёны, з якіх сфармаваліся Грэнская і Свідэрская культуры, прасоўваліся з Сярэдняга Падняпроўя на поўнач у Беларускае Палессе, асвойваючы новыя тэрыторыі.

 Плейстацэн - эпоха чацвярцічнага перыяду, распачатая 1,806 мільёна гадоў назад і якая скончылася 11,5 тысяч гадоў назад. Эпохе плейстацэну папярэднічае эпоха пліяцэну, а паслядоўніцай з'яўляецца эпоха галацэну.

Галацэн - эпоха чацвярцічнага перыяду, якая працягваецца з 10 тысяч гадоў аж да сучаснасці. Пачатак галацэну ставіцца да канца апошняга ледніковага перыяду (9600 год да н. э.).

Найстаражытнейшыя помнікі Грэнскай культуры на тэрыторыі Беларусі: Бароўка, Каромка, Хвойная (11 800 -10 800 тыс. гадоў назад).

 Другі этап развіцця Грэнскай культуры прадстаўлены помнікамі: Грэнск, Далёкае Лядо, Рэкорд.

На мяжы ранняга і позняга мезаліту на змену Грэнскай культуры прыходзяць помнікі Сожскай культуры. Селішчы Грэнскай культуры прадстаўлены сезоннымі стаянкамі паляўнічых на берагах рэк, часта на пяшчаных выдмах. Тым часам шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, што дазволіла ўдасканаліць спосабы палявання на паўночнага аленя і іншых жывёл.

Асаблівасцю Грэнскай культуры з'яўляецца распаўсюд асіметрычных наканечнікаў стрэл (грэнскі тып), апрацаваных па адным краі стромкай рэтушшу па ўсёй даўжыні нарыхтоўкі і выманнем на іншым краі.

Грэнская культура, стаянка Грэнск

Сярод іншых прылад прадстаўлены скрабкі і разцы на пласцінах і адшчэпах, пласціны і адшчэпы са зрэзаным рэтушшу канцом, праколкі, скоблі, сякучыя прылады. На II этапе (7- 5 тысячагоддзі да н.э.) памеры прылад некалькі памяншаюцца, з'яўляецца вялікая колькасць укладышаў, трапецыі, мікраразцы.

На II этапе існавання Грэнскай культуры прасочваецца цесная сувязь з мезалітычнымі помнікамі Дзясны (Пясочны Роў) і Іенеўскай культурай Волга-Окскага міжрэчча.

Чарнобыльская катастрофа стварыла рэальную пагрозу страты гістарычных і культурных каштоўнасцяў Беларускага Палесся - унікальнага па сваіх асаблівасцях рэгіёна рэспублікі. Менавіта тут, поруч вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці, выяўлены найболей старажытныя стаянкі першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі. На рэках Днепр і Сож ў 11-ым тысячагоддзі да новай эры пачала складацца грэнская культура, найстаражытнейшыя помнікі якой - Бароўка Быхаўскага і Журавель Чэрыкаўскага раёнаў. Плямёны гэтай культуры па меры раставання ледніка прасоўваліся на поўнач, асвойваючы новыя месцы. Антрапагенныя сляды дзейнасці нашых продкаў выяўляюцца літаральна што ні крок, таму гэты рэгіён цалкам абгрунтавана можна назваць археалагічным музеем пад голым небам. Геаграфічнае становішча краю спрыяла захаванню ў сялянскім побыце старажытных традыцый, якія існавалі ў Еўропе яшчэ ў дахрысціянскі перыяд, і якія на еўрапейскім кантыненце зніклі ці амаль зніклі. Нараўне з археалагічнымі помнікамі, тут размешчана мноства помнікаў архітэктуры і драўлянага дойлідства. Улічваючы, што дрэва з'яўляецца адносна недаўгавечным матэрыялам, гэтыя помнікі ставяцца да пазнейшага перыяду. Дзякуючы перадаваным з пакалення ў пакаленне традыцыям, да нашых дзён захаваліся помнікі драўлянага дойлідства, якія даюць уяўленне пра высокую ступень культуры нашых продкаў. Гэта асаблівасць выяўляецца і ў прадметах сялянскага побыту, і ў народным мастацтве. Адмысловую каштоўнасць рэгіёна ўяўляе песенно-фальклорная спадчына. Яшчэ сёння ў вёсках Лельчыцкага, Ельскага, Хойніцкага, Нараўлянскага, Брагінскага, Кармянскага, Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці людзі старэйшага пакалення, захоўваючы незвычайна сакавітую і самабытную маўленчую культуру, у падыходных для гэтага выпадках спяваюць старадаўнія абрадавыя і побытавыя песні. Пасля катастрофы ў адселеных вёсках літаральна на вачах зарастаючых хмызняком, трухлеюць і руйнуюцца старажытныя пабудовы, хаты, а разам з імі і помнікі этнаграфіі. Праблемы існуюць і на тэрыторыях радыяцыйнага кантролю. Міграцыйныя працэсы, знікненне шматлікіх вёсак, дзеянне ўзроставага фактару прыводзяць да рэзкага скарачэння менавіта той часткі насельніцтва, якая з'яўляецца непасрэдным носьбітам матэрыяльнай і духоўнай культуры. Гэты працэс пагаршаецца і можа стаць незваротным. З прычыны таго, што ў першыя чатыры гады пасля аварыі вывучэнне і выратаванне культурнай спадчыны рэгіёна амаль не вялося, шматлікае беззваротна згублена. Крыніца: http://www.chernobyl.gov.by/index.php?option=com_content&task=view&id=149&Itemid=116

ГРЭНСКАЯ КУЛЬТУРА

9 000 - 5 000 г. да н. э.

Грэнскi тып наканечнiкаў стрэл. (Знаходкi з паселiшча Бароўка)

 Археалагiчная культура фiнальнага палеалiту i ранняга мезалiту на паўднёвым усходзе Беларусi (Верхняе Падняпроўе). Назва паходзiць ад стаянкi Грэнск (Чачэрскi раён). Асаблiвасць культуры - асiметрычныя наканечнiкi стрэлаў (Грэнскi тып), вырабленыя з адшчэпаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з свiдэрскай культурай i iнш. Падзяляецца на два этапы: фінальнапалеатычны і раннемезалітычны. Для першага этапа (9-7-е тысячагоддзе да н.э.) характэрны наканечнiкi стрэл асiметрычнай формы, так званы Грэнскi тып, апрацаваных па адным краi крутой рэтушшу па усёй даўжынi i выемкай на другiм краi. Як i iншыя прылады працы, яны былi выраблены з адшчэпаў (гл. Апрацоўка крэменю). На другім этапе (7-5-е тысячагоддзе да н.э.) памеры прыладаў змяньшаюцця, з'яўляецца вялікая колькасць укладышаў.1 Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым. На стаянцы Берасценева выяўлены рэшткi дзвюх збудаванняў плошчай 3x2,5 i 2,5x2,15 м. Побач - рэшткi больш даўжэйшага збудавання плошчай 5,25x2,5 м. На стаянцы Лудчыцы - рэшткi жытла блiзкага да акруглай формы. Збудаваннi на 20-30 см паглыблялiся ў зямлю. Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы, верагодна, для захавання харчовых запасаў. Па адной з версiй пачатак Грэнскай культуры дало насельнiцтва, якое прыйшло з Паўднёвай Прыбалтыкi, па другой - з Паўночнай Украiны (Сярэдняе Падняпроўе). Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знайдзеныя на месцах стаянак. Лёс Грэнскай культуры канчаткова не выяўлены. На рубяжы ранняга i позняга мезалiту месца Грэнскай культуры паволi занiмала Сожская культура

2 . РАСПАЎСЮДЖАННЕ ГРЭНСКАЙ КУЛЬТУРЫ У БЕЛАРУСІ

(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28); карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))

УМОЎНЫЯ ЗНАКІ

Помнікі 1-га этапу грэнскай культуры  Помнікі 2-га этапу грэнскай культуры

Межы грэнскай культуры

ЗНАХОДКI З РАСКОПУ ПАСЕЛIШЧА БАРОЎКА (12-10 000 Г. НАЗАД)

 

Наканечнiкі стрэлаў

Разцы

 

Скоблi

Скрабкi

Праколкi

Вастрыi

(Апошняя рэдакцыя: 10.01.2009

Літаратура

1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003. Крыніца: http://spadczyna.com/history/reference/b_grensk.htm

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz